«Тэрарысты» дабралiся да «Dutу frее»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У спiсе ахвяраў «тэлефоннага тэрору» з’явiўся новы аб’ект — крама бяспошлiннага гандлю.
Паводле звестак iнфармацыйнай службы Дзяржкамiтэта памежных войскаў у пункт пропуску «Катлоўка», якi знаходзiцца на беларуска-лiтоўскай мяжы, увечары патэлефанавалi невядомыя i паведамiлi, што ў тамтэйшай краме «Dutу frее» закладзена бомба. Памежнiкi, на ўсякi выпадак, адразу ж прынялi меры бяспекi: правялi эвакуацыю прадаўцоў i наведвальнiкаў крамы, уважлiва агледзелi памяшканне i прылеглую да будынка тэрыторыю, а таксама часова спынiлi пропуск людзей i транспартных сродкаў праз Дзяржаўную мяжу. Адпаведная iнфармацыя была накiравана спецслужбам i мiлiцыi. Неўзабаве супрацоўнiкi праваахоўных органаў выявiлi «тэлефонных тэрарыстаў». Iмi аказалiся трое лiтоўскiх падлеткаў, якiя прыехалi пагасцiць да беларускiх сваякоў. Жартаўнiкоў затрымалi ў той момант, калi яны пешшу рухалiся ў бок лiтоўскай мяжы. Юнакi прызналiся, што менавiта яны ўзнялi перапалох у «Катлоўцы». Хлопцаў адпусцiлi да беларускiх сваякоў, але на гэтым iх непрыемнасцi не скончылiся. Пасля таго як завершыцца следства iм i, хутчэй за ўсё, iх бацькам, давядзецца несцi адказнасць за «свавольства» з даволi сур’ёзнымi наступствамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У спiсе ахвяраў «тэлефоннага тэрору» з’явiўся новы аб’ект — крама бяспошлiннага гандлю |
|