21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi ты, чалавек, Чалавек...

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР

Конкурсы

Сёлета пад эгiдай Мiжнароднага бюро Сусветнага паштовага Саюза (СПС) i ЮНЕСКО ў 36-ы раз праводзiцца эпiсталярны конкурс. Гэта значыць, што мiльёны маладых людзей (да 15 гадоў) з усiх куточкаў свету напiшуць мiльёны лiстоў жыхарам планеты ад iмя... дзiкай жывёлiны, якой пагражае небяспека з-за змяненняў у прыродных умовах i клiмаце... I потым, тое ж бюро СПС, вызначыць, у каго гэта атрымалася лепш — на мiжнародным узроўнi.

Днямi аўтарытэтнай камiсiяй ў складзе намеснiка генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Iрыны Саксонавай, галоўнага iнспектара Мiнiстэрства адукацыi Раiсы Сiдарэнка, прадстаўнiкоў рэспублiканскiх СМI падведзены вынiкi Беларускага рэспублiканскага конкурсу. Гэта значыць, абрана сачыненне-лiст, якi будзе прадстаўляць нашу краiну ў горадзе Берне (Швейцарыя).

Трэба зазначыць, што зрабiць гэта — выбраць лепшае — было досыць складана, бо ўсе работы краналi сваёй назiральнасцю, сваёй трывогай за будучыню, сваёй непасрэднасцю i шчырасцю. Лiсты-звароты да людзей пiсалiся гарадскiмi дзецьмi i вясковымi, вучнямi выпускных класаў i пятых, ад iмя мядзведзiкаў i кажаноў, суслiкаў i норак... З агульнай трывогай i просьбай да чалавека. «Не магу зразумець цябе, — пiсала, напрыклад, маленькае Бабраня. — Калi ты самы моцны на Зямлi, значыць, ты павiнен будаваць, а ты разбураеш. Калi ты самы дужы на Зямлi, значыць, павiнен баранiць нас, слабых, а ты забiваеш. Калi ты самы справядлiвы на Зямлi, значыць, павiнен змагацца са злом, а ты яго заахвочваеш... Калi ты самы разумны на Зямлi, значыць, павiнен прыносiць карысць... Калi ў цябе самае высакароднае сэрца, то чаму яно абыякавае да нас, маленькiх жывых iстот?»

Над гэтымi пытаннямi, на агульную думку камiсii, варта падумаць усiм насельнiкам планеты. А сфармуляваў iх — Аляксей Гаўрылiк, вучань 5-га класа Iллянскай сярэдняй школы Вiлейскага раёна. Першае месца!

Шмат цiкавых думак i высноў было ў аўтараў iншых работ. У вынiку, разгледзеўшы ўсе, конкурсная камiсiя прыняла рашэнне прысудзiць трэцяе месца Юлii Каралеўскай, дзесяцiкласнiцы сталiчнай гiмназii № 50; Настассi Дзямiдавай, дзевяцiкласнiцы Карэбскай базавай школы Дрыбiнскага раёна; Яўгенii Зубрыцкай, сямiкласнiцы СШ № 1 г.п. Лёзна i Юлii Кацёл, дзевяцiкласнiцы раённага лiцэя г. Маларыта. Другое месца заваявалi работы Вольгi Нянашавай, пяцiкласнiцы Гомельскай гарадской шматпрофiльнай гiмназii № 14 i Юлii Гурэцкай, шасцiкласнiцы Валеўскай сярэдняй школы, што на Навагрудчыне...

Усе пераможцы будуць узнагароджаны спецыяльнымi паштовымi сувенiрамi ад РУП «Белпошта» i грашовымi прэмiямi. Заахвочаны будуць i iх настаўнiкi беларускай i рускай моў.

Вынiкi ж мiжнароднага конкурсу будуць аб’яўлены ў кастрычнiку.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета пад эгiдай Мiжнароднага бюро Сусветнага паштовага Саюза (СПС) i ЮНЕСКО ў 36-ы раз праводзiцца эпiсталярны конкурс. Гэта значыць, што мiльёны ма
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика