Рыбе i морапрадуктам больш не патрэбны склады часовага захоўвання
Беларусь адмянiла патрабаванне ўвозу на сваю тэрыторыю рыбы, морапрадуктаў i прадуктаў iх перапрацоўкi праз склады часовага захоўвання. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў Апараце Савета Мiнiстраў.
Пастанова ўрада № 409, якая ўстанаўлiвае гэта рашэнне, уступiла ў дзеянне з 30 сакавiка гэтага года. Спрошчаная працэдура ўвозу датычыцца iмпарту з усiх краiн. Паводле даных Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, у студзенi гэтага года ў Беларусь iмпартавана 10,963 тыс. т рыбы на суму $18,7 млн. Пастаўкi яе ў рэспублiку ажыццяўлялiся з Расii, Нарвегii, Iсландыi, Латвii i некаторых iншых краiн. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь адмянiла патрабаванне ўвозу на сваю тэрыторыю рыбы, морапрадуктаў i прадуктаў iх перапрацоўкi праз склады часовага захоўвання |
|