Велiкодны фестываль — вялiкая духоўная падтрымка
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
У кiнатэатрах Гомеля ўвесь гэты тыдзень дэманструюцца для дзяцей розных узростаў фiльмы аб духоўнасцi i маральнасцi, i пасля кожнага сеанса адбываюцца сустрэчы са святарамi, якiм дзятва задае пытаннi. Мерапрыемства арганiчна ўпiсваецца ў велiкодны фестываль, якi да канца красавiка будзе праводзiцца Гомельскай епархiяй i аддзелам адукацыi гарадскога выканаўчага камiтэта.
У рамках яго, як адзначылi на прэс-канферэнцыi архiепiскап Гомельскi i Жлобiнскi Арыстарх i намеснiк старшынi гарвыканкама Сяргей Парошын, iнфармацыйныя класныя гадзiны ў школах з запрашэннем на iх святароў, тэматычныя выставы ў школьных бiблiятэках, алiмпiяды па тэме «Асновы праваслаўнай культуры», дзiцячыя ранiшнiкi, канцэртныя выступленнi, выяўленчае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва на рэлiгiйныя тэмы i г.д. У iх актыўны ўдзел прымаюць, вядома ж, i дарослыя. У Гомелi гэта ўжо чацвёрты па лiку велiкодны фестываль, якi праводзiцца згодна з падпiсаным у 2003 годзе пагадненнем памiж мясцовай епархiяй i аддзела адукацыi гарвыканкама. I кожны раз у iм бяруць удзел усё больш i больш людзей. Сёння актыўна абмяркоўваецца пытанне адкрыцця большай колькасцi праваслаўных класаў у школах i адкрыцця праваслаўнай гiмназii, дзейнiчаюць нядзельныя школы не толькi пры храмах, але i ў некаторых агульнаадукацыйных школах, што дае магчымасць маладому пакаленню ўзбагацiцца духоўна, дакрануцца да асноў Бiблii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кiнатэатрах Гомеля ўвесь гэты тыдзень дэманструюцца для дзяцей розных узростаў фiльмы аб духоўнасцi i маральнасцi, i пасля кожнага сеанса адбываюцца |
|