21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Проста так павiнна быць

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

У Мiжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкiх канцлагераў актывiсты Мiнскага гарадскога камiтэта Беларускага Рэспублiканскага Саюза Моладзi ўсклалi кветкi ля Вечнага агню на плошчы Перамогi. У гэты ж дзень моладзь Савецкага раёна Мiнска распачала сваю акцыю «Клопат». Хлопцы i дзяўчаты вырашылi дапамагчы сталым людзям свайго раёна. Групамi па 4—5 чалавек яны разышлiся па дамах пенсiянераў. У адной з такiх кватэр пабывала карэспандэнт «Звязды».

Таццяна Рыгораўна Янчанка, якой дзевяноста пяць гадоў, i яе дачка Тамара Навумаўна Шэлюбская, якой семдзесят адзiн, першы раз не адмовiлiся ад старонняй дапамогi.

— Раней мы з мамай неяк спраўлялiся самi, — тлумачыць ветэран працы i камсамолу Тамара Навумаўна.— Але селёта я раптам адчула, што, напрыклад, памыць вокны ўжо не змагу. А на маладых i паглядзець прыемна: вунь, якiя малайцы, i дываны павыбiвалi, i вокны памылi...

Калi хлопцы з дзяўчатамi скончылi прыбiрацца, гаспадынi маленькай двухпакаёвай кватэры пачаставалi гасцей катлетамi з соi i цукеркамi... А потым i размова пайшла пра жыццё...

Жанчыны расказвалi моладзi пра акупацыю Адэсы. У гэты час iм давялося шмат чаго перажыць: i голад, i здекаваннi немцаў. Моўчкi слухалi маладыя людзi гiсторыi пра вайну. Таццяна Рыгораўна, слухаючы дачку, цiха плакала.

Сумны настрой маладых i сталых змянiўся толькi тады, калi жанчыны вырашылi паказаць вышытыя сваiмi рукамi ручнiкi. Гэта асаблiва зацiкавiла... юнакоў з гандлёвага каледжа.

Дзяўчаты i хлопцы не першы раз ходзяць дапамагаць ветэранам. Праўда, яны нiколi не вярталiся дапамагчы яшчэ раз — заўсёды розныя людзi. Яны нават з вялiкай цяжкасцю ўзгадалi iмёны тых, каму дапамагалi ў гэтым годзе. А iх было не так ужо шмат: Тамара Навумаўна i Таццяна Рыгораўна — трэцяя сям’я.

— Мiнулы раз мы былi ў дзядулi, ён таксама нешта пра вайну расказваў, — заўважыла адна з дзяўчынак.

Мяне некалькi абурылi ноткi нуды ў яе аповедзе пра тое, што з’яўляецца свяшчэнным для людзей старых. Пэўна, гэта прыкмета часу — сучаснай моладзi не цiкавая гiсторыя, нават сваёй краiны (а гiсторыя Вялiкай Айчыннай — гэта гiсторыя нашай краiны), нават пачутая з вуснаў вiдавочцаў. Але i ў абыякавасцi мне было цяжка абвiнавацiць гэтых маладых людзей. На пытанне, для чаго яны гэта робяць, Iна шчыра адказала: «Разумееце, шкада мне iх, таму i стараюся зрабiць iм добрае».

Андрэй, працягваючы разглядаць ручнiк, якi вышыла Таццяна Рыгораўна, па-фiласофску дадаў: «Калi-небудзь i мы будзем старымi...» У Сяргея была асаблiвая прычына, ды i слухач ён быў самы ўважлiвы.

— Сваю бабулю я бачу толькi летам, — расказвае Сяргей, — i яна мне расказала, што пакуль яна адна, да яе прыходзяць хлопцы i дапамагаюць ёй па гаспадарцы. Потым я даведаўся, што гэта актывiсты з БРСМ. Мне радасна, што маёй бабулi ёсць з кiм пагаварыць, пакуль мяне няма. Сёння я тут таму, што для мяне гэта тое самае, што дапамагаць сваёй бабулi.

Сваiмi пачуццямi падзялiлася i Тамара Навумаўна:

— Калi нам пазванiлi i прапанавалi дапамогу, то на сэрцы пацяплела... Калiсьцi i я была камсамолкай i таксама дапамагала ветэранам. Я адчуваю не толькi ўдзячнасць маладым людзям, але i радасць ад таго, што традыцыя працягваецца. Я малюся за нашу моладзь... Сёння навокал так многа спакусаў для iх, толькi б яны ўтрымалiся на добрым шляху...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкiх канцлагераў актывiсты Мiнскага гарадскога камiтэта Беларускага Рэспублiканскага Саюза Моладзi ўсклалi к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика