«Каралева вясна-2007» — вiцябчанкаПрыгожае жыццё Конкурс «Каралева вясна» праводзiцца з 1991 года. Самых-самых сярод студэнтак i супрацоўнiц ВНУ выбiраюць у чатыры этапы з 12 снежня па 11 красавiка: конкурсы праходзяць у ВНУ, сваiм рэгiёне, краiнах СНД i далёкага замежжа, пасля чаго адбываецца фiнал. «Каралевай вясной» былi Алена Бабенка ( атрымала вышэйшую ўзнагароду на мiжнародных кiнафестывалях «Лiстапад-2004» у Мiнску i «Залаты арол-2005» у Маскве за выкананне галоўнай ролi ў фiльме «Вадзiцель для Веры»), Вера Карэтнiкава (стала салiсткай Дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кiраўнiцтвам М. Фiнберга, фiналiсткай расiйскага тэлепраекта «Народны артыст» ), Алеся Ганчарова (стала «Мiс Iнтэрнэт Беларусь-2004», фiналiстка конкурсу «Мiсiс свету-2007»), Настасся Зварыка (чэмпiёнка Еўропы i свету па мастацкай гiмнастыцы). Улада Цiмафеева выступала пад шчаслiвым нумарам 7 (магчыма, ён прынёс удачу канкурсантцы ў 7-м годзе другога тысячагоддзя?). Будучая пераможца абаяла журы не толькi сваёй прывабнай знешнасцю, але i смеласцю, бо не спужалася на ўвесь голас на сцэне канцэртнай залы «Мiнск» заявiць, што яе родны Вiцебск — «самы прыгожы i любiмы горад, бо гэта — цэнтр культуры i горад нявестаў». Безумоўна, быў ацэнены i талент вiцябчанкi: дзяўчына займаецца вакалам i харэаграфiяй. Сёлетнi конкурс «Каралева вясна» праводзiўся ў 16-ы раз i трэцi год запар яго вядучым быў Сяргей Кухто, генеральны прадзюсар тэлеканала «ЛАД». Калi раней я станавiлася сведкай, як ён часам ставiў у тупiк канкурсантак сваiмi каверзнымi пытаннямi, то ў гэтым годзе дзяўчыны падабралiся вельмi камунiкабельныя i з цудоўным пачуццём гумару. Напрыклад, у аптымiсткi Вольгi Дамашэвiч вядучы пацiкавiўся, што пазiтыўнага яна знойдзе ў сiтуацыi, калi яе пакiне каханы. Студэнтка БДЭУ з усмешкай вымавiла: «Значыць, я зноў свабодная». Магчыма, гэтымi словамi альбо выкананнем арабскага танца дзяўчына зачапiла прысутных у зале, якiя прызналi яе «Мiс глядацкiх сiмпатый». Астатнiя тытулы размеркавалiся наступным чынам: «Вiцэ-мiс» — Жанна Бразоўская (Беларускi iнстытут правазнаўства), Людмiла Грышчанка (Жытомiрскi дзяржаўны ўнiверсiтэт, Украiна) i Алеся Бузiна (Стаўрапальскi дзяржаўны аграрны ўнiверсiтэт, Расiя), «Мiс грацыя» Галiна Корсак (Беларускi дзяржаўны медыцынскi ўнiверсiтэт), «Мiс зачараванне» Наталля Козьма (Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтва), «Мiс абаянне» Йоланта Тэйване (Латвiйскi сельскагаспадарчы ўнiверсiтэт), «Мiс творчасць» Аксана Аўчыннiкава (Маскоўскi дзяржаўны ўнiверсiтэт, Расiя), «Мiс арыгiнальнасць» Таццяна Логiнава (Петразаводскi дзяржаўны ўнiверсiтэт, Расiя), «Мiс элегантнасць» Наталля Даланько (Беларускi нацыянальны тэхнiчны ўнiверсiтэт), «Мiс iндывiдуальнасць» Торске Мейфрыд (Беларускi дзяржаўны аграрны тэхнiчны ўнiверсiтэт, Нарвегiя), «Мiс артыстызм» Яўгенiя Камарова (Мiнскi дзяржаўны лiнгвiстычны ўнiверсiтэт). Трэба адзначыць, якую цудоўную атмасферу стварылi ў зале жарты вядучага. Так, гледачы не маглi ўтрымацца ад смеху пасля яго аб’явы: «Вось вы не чакаеце, а ён прыехаў. Сустракайце — Дзiма Бiлан! Так, цудоўна было б, калi ён выйшаў на сцэну». Развесялiла i просьба Сяргея Кухто да адной з канкурсантак — сказаць, як завуць яе каханага. На словы дзяўчыны «гэта сакрэт, але юнак знаходзiцца ў зале» вядучы пагадзiўся з правiльным адказам прыгажунi: «Вось i добра. Мабыць, у зале тры вашыя каханыя. Навошта iм ведаць адзiн другога?». Да месца аказалiся i цытаты з анкет удзельнiц. На пытанне, ваш любiмы вобраз, адказы аказалiся вельмi палярнымi: «быць добрай мацi i вернай жонкай», «валькiрыi», «часам дзiця, а часам жанчыны-вамп» i нават «вавёрка з мультфiльма «Ледавiковы перыяд», бо яна носiцца за жолудам, як некаторыя з нас, хто нiяк не можа злавiць удачу за хвост». Яшчэ некалькi цiкавых адказаў на iншыя пытаннi: «Я мару вандраваць без чамадана, а лепей адправiцца ў вясельную вандроўку», «Я мару навучыцца правiльна скакаць з пiрса», «Мару пагладзiць вялiкага пушыстага тыгра». Як разумееце, сумна на такiм конкурсе не бывае. А арганiзавалi гэта свята прыгажосцi, грацыi i артыстызму БРСМ, Мiнiстэрства адукацыi Беларусi, Федэральнае агенцтва па адукацыi Расiйскай федэрацыi, Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi, Расiйска-беларускi саюз моладзi, Расiйскi саюз моладзi, Асацыяцыя студэнтаў i студэнцкiх аб’яднанняў Расii, Усеўкраiнская маладзёжная грамадская арганiзацыя «Новыя iнiцыятывы моладзi», Прадстаўнiцтва Мiждзяржаўнай тэлерадыёкампанii «Мiр» у Рэспублiцы Беларусь, Нацыянальная школа прыгажосцi. Iрына ПРЫМАК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцай Мiжнароднага мiжвузаўскага конкурсу грацыi i артыстычнага майстэрства «Каралева вясна-2007» стала беларуска Улада Цiмафеева, студэнтка дру |
|