Школьнiкi праспяваюць... i пакажуцца
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Наш фармат На Першым музычным тэлеканале з 7 красавiка стартаваў новы праект — «Гукi школ». Гэта тэлевiзiйны конкурс, у якiм прымаюць удзел 24 прадстаўнiкi беларускiх школ — дзецi ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. Можна сказаць, што Першы музычны i прадзюсарскi цэнтр «NоnStорRесоrds» адкрываюць падрыхтоўчае аддзяленне эстраднай «кузнi кадраў».На працягу двух месяцаў тройчы на тыдзень — па аўторках, чацвяргах i суботах — праект будзе выходзiць у эфiр. Удзельнiкам трэба як мага лепш выканаць арыгiнальныя песнi, не знаёмыя шырокай аўдыторыi, а гледачам, калi выканаўца спадабаўся — галасаваць за яго. Весцi конкурс будуць прадстаўнiк «Рускага радыё» Антон Славiн, папулярная спявачка Улада, а таксама ўдзельнiкi трыо — пераможцы дзiцячага «Еўрабачання-2005» Палiна Ждановiч i Васiль Раiнчык-малодшы. Як расказала менеджар «Гукаў школ» Алена Маслоўская, на ўдзел у конкурсе ў прадзюсарскi цэнтр прыйшло больш за 1000 заявак з усiх куткоў Беларусi. Пасля папярэдняга праслухоўвання да кастынгу былi дапушчаны 60 прэтэндэнтаў, менш за палову якiх у вынiку трапiлi ў тэлепраект. Шчаслiўчыкам былi бясплатна знятыя клiпы i дадзена магчымасць заявiць аб сабе. Каму гэта ўдасца лепш за ўсiх, стане вядома 1 чэрвеня — паводле слоў прадзюсара Сяргея Ждановiча, праект фiнiшуе якраз у Дзень абароны дзяцей вялiкiм канцэртам у Палацы Рэспублiкi. Пераможцы атрымаюць прызы: вадкакрышталiчны тэлевiзар i турыстычную паездку для ўсёй сям’i. Астатнiя маюць шанц запомнiцца гледачам i паступова пачаць творчую кар’еру — з адраджэння дзiцячых песень. Словам, усе рвуцца ў Сiтнiкi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Першым музычным тэлеканале з 7 красавiка стартаваў новы праект — «Гукi школ». Гэта тэлевiзiйны конкурс, у якiм прымаюць удзел 24 прадстаўнiкi белар |
|