Чым раней, тым болей шанцаў?
Сяргей ГРЫБ
На працягу мiнулага года ў сацыяльныя прытулкi патрапiлi 8,8 тыс. дзяцей, прычым у вынiку каля 64 працэнтаў з iх здолелi вярнуцца ў свае родныя сем’i.
Адначасова, паводле слоў начальнiка аддзела арганiзацыi аздараўленчай работы ўпраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Лiдзii Барысiк, не меншая роля павiнна надавацца папярэджанню росту колькасцi няўдалых сем’яў. Так, з канца красавiка ў сталiчным цэнтры мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi распачнуцца прыёмы ўсiх ахвотных грамадзян нашай краiны ўдзельнiкамi Нацыянальнай камiсii па правах дзiцяцi. Да таго ж аналагiчныя прыёмы па пытаннях абароны правоў i законных iнтарэсаў дзяцей будуць весцiся ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi Нацыянальнай камiсii ва ўсiх без выключэння абласцях. Мiж тым яшчэ адзiн шлях да папярэджання сацыяльнага сiроцтва ў раннiм ўзросце — распаўсюджванне дашкольнага выхавання. Летась сярэднi па краiне паказчык ахопу дашкольным выхаваннем узрос да 82,1 працэнта. I, у прыватнасцi, даводзiцца канстатаваць: зараз дзiцячыя садкi наведваюць 92,5 працэнта маленькiх жыхароў гарадоў i 52,4 працэнта — вёсак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу мiнулага года ў сацыяльныя прытулкi патрапiлi 8,8 тыс. дзяцей, прычым у вынiку каля 64 працэнтаў з iх здолелi вярнуцца ў свае родныя сем’i |
|