У забойстве дзiцяцi прызнаўся яго бацька
У Магiлёве на Вялiкдзень быў забiты хлопчык, якому не споўнiлася яшчэ i 2,5 года. Бацька дзiцяцi, яго бабуля i яе муж адзначалi свята, уся кампанiя была моцна п’яная, i як загiнула дзiця — нецвярозыя сваякi не здолелi растлумачыць. Аднак у гвалтоўнасцi яго смерцi не ўзнiкла сумненняў: на целе былi знойдзены траўматычныя пашкоджаннi.
Паводле iнфармацыi з пракуратуры Кастрычнiцкага раёна горада Магiлёва, якая расследуе гэтую крымiнальную справу, у забойстве прызнаўся 23-гадовы бацька хлопчыка. Дарослыя былi занятыя застоллем, а ныццё малога iм перашкаджала святкаваць. Бацька ўдарыў сына, i не адразу зразумеў, што зрабiў. Толькi потым, калi заўважылi, што дзiця ляжыць i не рухаецца, звярнулiся ў "хуткую дапамогу". Але позна: хлопчык быў нежывы. Лёс забойцы ўласнага сына вызначыць суд. Iлона IВАНОВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве на Вялiкдзень быў забiты хлопчык, якому не споўнiлася яшчэ i 2,5 года.
|
|