21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Расiйскi Альфа-Банк разлiчвае на доўгатэрмiновую прысутнасць у Беларусi

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 19 красавiка са старшынёй савета дырэктараў ААТ «Альфа-Банк» Мiхаiлам Фрыдманам.

Прэзiдэнт падзякаваў Мiхаiлу Фрыдману за работу ААТ «Альфа-Банк» у Беларусi, у прыватнасцi за iнвестыцыi, якiя былi зроблены ў эканомiку рэспублiкi праз ААБ «Беларусбанк».

«Нам выгадна, каб Альфа-Банк быў прадстаўлены ў нашай краiне. Мы ведаем аб сацыяльных праграмах вашага банка. Думаю, вы будзеце ўдзельнiчаць у сацыяльных праектах i ў нашай краiне», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Трэба дапамагаць людзям там, дзе працуеш». Адначасова Прэзiдэнт звярнуў увагу на тое, што Беларусь «не збiраецца ўзнiмаць планку». «У нас ёсць практыка аказання такой дапамогi. У Беларусi працуе шмат расiйскiх кампанiй, i мы не маем намеру забiраць у iх прыбытак. Нам лiшняе не трэба. Галоўнае, каб народ быў перакананы, што сюды прыходзяць людзi, якiя не толькi свае багаццi тут будуць прыбаўляць, але i не будуць забывацца пра людзей, якiя жывуць у гэтай краiне», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гэта «ўжо другая сустрэча наконт iнвестыцый ААТ «Альфа-Банк» у эканомiку краiны i набыцця кантрольнага пакета ЗАТ «Мiжгандальбанк». У першы раз бакi практычна дамовiлiся аб асноўных умовах супрацоўнiцтва, заставалася толькi ўзгаднiць пазiцыi па асобных пытаннях.

Паводле слоў Мiхаiла Фрыдмана, ААТ «Альфа-Банк» з вялiкай цiкавасцю i жаданнем разглядае магчымасць пашырэння работы ў Беларусi. Цяпер ААТ «Альфа-Банк» актыўна супрацоўнiчае з Нацыянальным банкам Беларусi, ААБ «Беларусбанк». У цэлым Альфа-Банк разлiчвае на доўгатэрмiновую, стабiльную прысутнасць у Беларусi.

ААТ «Альфа-Банк» уваходзiць у склад кансорцыума «Альфа-Груп». Гэта адзiн з самых буйных банкаў Расii па велiчынi актываў i ўласнага капiталу. Паводле даных на 1 студзеня 2007 года, актывы групы «Альфа-Банк», куды ўваходзяць ААТ «Альфа-Банк», даччыныя банкi i фiнансавыя кампанii, склалi $13,2 млрд, сукупны капiтал — $1,5 млрд. Чысты прыбытак за 2006 год склаў $186,1 млн. Закрытае акцыянернае таварыства «Мiжгандальбанк» зарэгiстравана Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь 28 студзеня 1999 года. На пачатак 2007 года структура банка ўключала галаўны банк i пяць фiлiялаў i аддзяленняў — у Брэсце, Мiнску, Наваполацку, Гомелi i Магiлёве. Асноўнымi акцыянерамi ЗАТ «Мiжгандальбанк» з’яўляюцца Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь — 38,94 працэнта акцый, Dаltоtrаdе Limitеd (Вялiкабрытанiя) — 42,70 працэнта, Vikаsh Invеstmеnts Limitеd — 9,33 працэнта, ААТ Банк «Адраджэнне» — 6,41 працэнта, РУП «Беларускi металургiчны завод» — 1,98 працэнта. Фiзiчным асобам належыць 0,64 працэнта акцый. У лiку буйных крэдытаатрымальнiкаў ЗАТ «Мiжгандальбанк» — ААТ «Нафтан», СТАА «БелБауПласт», СП ЗАТ «Iнтэрфорэст», ААТ «Рагачоўскi малочнакансервавы камбiнат», ТДА «Тэхнатэкс».

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 19 красавiка са старшынёй савета дырэктараў ААТ «Альфа-Банк» Мiхаiлам Фрыдманам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика