З бюджэту Беларусi ў 2007 годзе будуць праведзены даплаты 80 акадэмiкам i 121 члену-карэспандэнту
БЕЛТА
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 красавiка падпiсаў Указ № 188 «Аб даплатах за акадэмiчныя вучоныя званнi ў 2007 годзе».
Указ зацвярджае рашэнне Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi аб назначэннi даплат правадзейным членам (акадэмiкам) i членам-карэспандэнтам за акадэмiчныя вучоныя званнi ў 2007 годзе. Усяго даплаты ўстаноўлены 80 акадэмiкам i 121 члену-карэспандэнту па вынiках iх навуковай дзейнасцi ў 2006 годзе. Плацяжы будуць праведзены Нацыянальнай акадэмiяй навук за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных на фiнансаванне навукi ў гэтым годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 красавiка падпiсаў Указ № 188 «Аб даплатах за акадэмiчныя вучоныя званнi ў 2007 годзе»
|
|