Усiм выпускнiкам ВНУ гэтага года будуць прапанаваны першыя рабочыя месцы
Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА
Усiм выпускнiкам ВНУ гэтага года, незалежна ад формы навучання — бюджэтнай або платнай, будуць прапанаваны першыя рабочыя месцы. Аб гэтым паведамiў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец.
Такая тактыка выбрана беларускiмi ВНУ упершыню, i як адрэагуюць на гэтыя прапановы студэнты выпускных курсаў, пакажа час. Аднак ужо цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што колькасць заявак ад студэнтаў-платнiкаў, якiя хочуць атрымаць гарантаванае першае рабочае месца, з кожным годам усё больш павялiчваецца. «Калi чалавек вучыўся ўсе пяць гадоў за свой кошт i вучыўся на «выдатна», то чаму б дзяржаве не прапанаваць яму першае рабочае месца», — сказаў Аляксандр Косiнец. Сёння працэс размеркавання выпускнiкоў iдзе лёгка, падкрэслiў вiцэ-прэм’ер, бо большасць студэнтаў разумеюць i ўсведамляюць выгаду, якую яны атрымлiваюць пры размеркаваннi. Акрамя таго, дзяржава затрацiла сродкi на падрыхтоўку пэўнага спецыялiста, а, значыць, выпускнiк, якi браў на сябе гэтыя абавязацельствы, проста абавязаны прыбыць да месца свайго размеркавання. Аляксандр Косiнец таксама паведамiў, што згодна з законам студэнты, якiя вучылiся за свой кошт, могуць атрымаць накiраванне на першае рабочае месца толькi пасля таго, як будуць размеркаваны студэнты-бюджэтнiкi. Але нават пры такiм становiшчы многiя «платнiкi» ўсё ж хочуць мець гарантыi першага рабочага месца, а не адпраўляцца ў «свабоднае плаванне».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усiм выпускнiкам ВНУ гэтага года, незалежна ад формы навучання — бюджэтнай або платнай, будуць прапанаваны першыя рабочыя месцы. Аб гэтым паведамiў у |
|