21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Вясёлка» святкуе юбiлей

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Учора ў Мiнiстэрстве iнфармацыi Беларусi адбылося ўручэнне ўзнагарод аўтарам i сябрам дзiцячага беларускамоўнага часопiса, якому споўнiлася 50 гадоў.

«Сiмвалiчна, што юбiлей вашага часопiса супаў з Годам дзiцяцi, якi праводзiцца сёлета ў Беларусi, — адзначыў у вiтальным слове юбiлярам Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь. — Гэта перыядычнае выданне для самых маленькiх чытачоў адыгрывае значную ролю ў выхаваннi, навучаннi дзяцей роднай мове i культуры».

Ганаровыя знакi, граматы, дыпломы ад мiнiстэрстваў iнфармацыi, адукацыi, культуры, Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, Беларускага дзiцячага фонду былi ўчора ўручаны Мiхасю Пазнякову, Паўлу Мiсько, Алене Лось, Васiлю Макарэвiчу, Iвану Муравейку, Алесю Марцiновiчу, Вiктару Гардзею i многiм iншым пiсьменнiкам, мастакам, паэтам, а таксама супрацоўнiкам рэдакцыi, кiраўнiкам дзiцячых устаноў i нават чыноўнiкам, якiя падтрымлiваюць часопiс, садзейнiчаюць яго папулярызацыi.

— Мы ставiм перад сабой тры галоўныя задачы — навучыць дзяцей любiць Беларусь, паважаць родную мову i тых дарослых людзей, якiя цярплiва вядуць iх, трымаючы за ручкi, да дарослага жыцця, — сказаў на ўручэннi ўзнагарод Уладзiмiр Лiпскi, галоўны рэдактар «Вясёлкi».

Рэдакцыя часопiса ў сваю чаргу ўзнагародзiла медалём Васiля Вiткi мiнiстра iнфармацыi Беларусi Уладзiмiра Русакевiча за падтрымку i дапамогу ў справе выхавання маленькiх беларусаў.

За гады свайго iснавання «Вясёлка» здолела згуртаваць вакол сябе лепшыя лiтаратурныя сiлы, лепшых мастакоў i лепшых кампазiтараў. Але самае галоўнае — з «Вясёлкi» вырасла сучасная беларуская лiтаратура для дзяцей. Часопiс i сёння ўтрымлiвае высокую планку якасцi, з’яўляецца не толькi павучальнай, але i цiкавай, любiмай кнiжкай для малых, першым iх падручнiкам, першай энцыклапедыяй i слоўнiкам, i канешне, сябрам. Свята «Вясёлкi» толькi пачынаецца — яно будзе доўжыцца ўвесь год. Сёння, 20 красавiка, а палове дванаццатай дня ў Доме лiтаратара ў Мiнску адбудзецца канцэрт, дзе галоўнымi ўдзельнiкамi будуць самi дзецi — тыя, дзеля каго часопiс iснуе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнiстэрстве iнфармацыi Беларусi адбылося ўручэнне ўзнагарод аўтарам i сябрам дзiцячага беларускамоўнага часопiса, якому споўнiлася 50 гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика