Твор на вынас
Ларыса ЦIМОШЫК
Конкурс Аўтарам новага ўваходнага бiлета ў Нацыянальны мастацкi музей стаў дызайнер Дзмiтрый Мурашоў.Журы спынiла выбар на адным з яго варыянтаў, таму што ён працягвае тэматыку мiнулых бiлетаў, захоўваючы карпаратыўныя колеры музея i яго партнёраў. Пераможца конкурсу на ўваходны бiлет атрымае 500 тысяч беларускiх рублёў прызавых. 100 тысяч заслужыла студэнтка хiмфака БДУ Нiна Пятроўская — яе праект выклiкаў сiмпатыi гледачоў, якiя прагаласавалi за яго. Аб конкурсе Нiна даведалася з Iнтэрнэта i вырашыла паспрабаваць сябе. Трэцi конкурс быў адметны тым, што ўдзел у iм узялi не толькi жыхары Беларусi: былi варыянты з-за мяжы, у прыватнасцi з Германii. Журы тым часам адзначыла, што мастацкi ўзровень прац, якiя прапануюцца да разгляду, становiцца больш высокiм год ад году.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтарам новага ўваходнага бiлета ў Нацыянальны мастацкi музей стаў дызайнер Дзмiтрый Мурашоў |
|