21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галоўная каштоўнасць для абiтурыентаў — iнфармацыя

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Навiны аб ходзе прыёму дакументаў будуць абнаўляцца кожныя тры гадзiны

Будучая прыёмная кампанiя павiнна прайсцi на самым высокiм арганiзацыйным узроўнi. I да работы ў прыёмных камiсiях павiнны прыцягвацца толькi прафесiйна i псiхалагiчна падрыхтаваныя спецыялiсты. Падбор i расстаноўка кадраў у прыёмных камiсiях — вельмi важны момант будучай уступнай кампанii. Аб гэтым на нарадзе адказных сакратароў прыёмных камiсiй заявiў першы намеснiк мiнiстра адукацыi Аляксандр Жук.

Аляксандр Жук падкрэслiў, што база для стабiльнай арганiзацыi прыёмнай кампанii была закладзена год таму. А па вынiках мiнулагодняй кампанii кiраўнiком дзяржавы было прынята рашэнне не ўносiць у Правiлы прыёму ў ВНУ i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы нiякiх змяненняў. Аднак ёсць шэраг рабочых момантаў, на якiя трэба звярнуць увагу. Для прыкладу, будучым летам 43 з 53 ВНУ будуць ажыццяўляць прыём толькi па вынiках цэнтралiзаванага тэсцiравання, за выключэннем фiлалагiчных, творчых i спартыўных спецыяльнасцяў, а таксама прыёму на скарочаныя тэрмiны навучання. Такiм чынам асноўная нагрузка прыёмнай кампанii змяшчаецца на цэнтралiзаванае тэсцiраванне.

— Але не ўсе кiраўнiкi навучальных устаноў разумеюць да канца, што ўступная кампанiя — справа не толькi Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў, — падкрэслiў Аляксандр Жук. — Гэта агульная справа. Частка ВНУ i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў вызначаны ў якасцi пунктаў правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання i павiнны забяспечыць адпаведныя ўмовы для абiтурыентаў. Летась дзяржаўная камiсiя па кантролю за ходам уступных iспытаў звяртала ўвагу ў сваёй справаздачы кiраўнiку дзяржавы на недастаткова дакладную арганiзацыю ЦТ у некаторых ВНУ i стварэнне недастаткова камфортных умоў для тэсцiруемых: дзесьцi не хапала святла, дзесьцi было вельмi спякотна. Быў нават выпадак, калi пад правядзенне цэнтралiзаванага тэсцiравання была задзейнiчана кiназала. Гэта, звяртаю ўвагу, не павiнна паўтарыцца. Ёсць мiнiстэрскi загад, згодна з якiм кiраўнiкi навучальных устаноў, якiя вызначаны пунктамi правядзення ЦТ, павiнны стварыць камiсiю i правесцi да 2 чэрвеня атэстацыю аўдыторый, дзе будзе праходзiць цэнтралiзаваны тэст-экзамен, на iх адпаведнасць патрабаванням, вызначаным Палажэннем аб арганiзацыi цэнтралiзаванага тэсцiравання. Хачу заўважыць, што на навучальныя ўстановы ў Маладзечне, Салiгорску i Барысаве кладзецца нават большая нагрузка, чым на сталiчныя пункты правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання.

Начальнiк упраўлення вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Юрый Мiксюк засяродзiў увагу адказных сакратароў на некалькiх важных момантах.

— Як сведчыць леташнi вопыт, абiтурыенты аддаюць пры паступленнi перавагу тым ВНУ, дзе залiчэнне ажыццяўляецца толькi па вынiках цэнтралiзаванага тэсцiравання. Таму ВНУ, якiя збiраюцца праводзiць свой унутрывузаўскi экзамен, павiнны правесцi маштабную прафарыентацыйную работу, каб знайсцi «свайго» абiтурыента i пераканаць яго паступаць менавiта да iх, — папярэдзiў Юрый Мiксюк. Iнакш яны рызыкуюць застацца ўвогуле без конкурсу. Не кожны вырашыцца здаваць экзамен у ВНУ, тым больш, што маючы на руках тры сертыфiкаты, можна выбiраць ВНУ цi спецыяльнасць, дзе шанцы быць залiчаным iстотна ўзрастаюць.

Шмат праблем узнiкае з так званымi «льготнiкамi», калi яны канцэнтруюцца на нейкай адной спецыяльнасцi. Каб папярэдзiць магчымыя канфлiкты, члены прыёмных камiсiй павiнны праводзiць з iмi тлумачальную работу, дапамагчы зарыентавацца, даць параду, куды лепш падаць свае дакументы.

Паводле слоў Юрыя Мiксюка, даволi вялiкая колькасць скаргаў абiтурыентаў i iх бацькоў былi выклiканы недаступнасцю патрэбнай iнфармацыi цi несвоечасовым iнфармаваннем. Ва ўмовах вельмi высокага конкурсу, асаблiва калi з-за наплыву розных катэгорый iльготнiкаў для звычайных абiтурыентаў месцаў увогуле не застаецца, любая iнфармацыя аб ходзе прыёму заяў — для маладых людзей надзвычай каштоўная. Абiтурыенты павiнны ажыццяўляць свядомы выбар, заснаваны на максiмальна поўнай iнфармацыi. На жаль, летась былi выпадкi, калi прыёмныя камiсii свядома затрымлiвалi iнфармацыю, каб захаваць дастаткова высокiя конкурсы. Каб папярэдзiць у будучынi падобныя праблемы, Мiнiстэрства адукацыi распрацавала адзiную для ўсiх вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў форму прадастаўлення iнфармацыi аб ходзе прыёму дакументаў. У адпаведным мiнiстэрскiм загадзе прапiсана перыядычнасць, а таксама спосабы iнфармавання. У прыватнасцi, прыёмныя камiсii абавязаны будуць iнфармаваць абiтурыентаў на сайтах навучальных устаноў у Iнтэрнэце, на папяровых носьбiтах, а таксама калi ёсць такая магчымасць — на электронных табло i абнаўляць iнфармацыю не радзей чым адзiн раз у тры гадзiны. Можна, зразумела, i часцей. Тры гадзiны — гэта максiмальны тэрмiн. Апошнi дзень прыёму дакументаў у ВНУ другога патоку (29 лiпеня) асаблiва адказны. Маючы на руках тры сертыфiкаты, абiтурыенты бегаюць памiж ВНУ лiтаральна да апошняга моманту. У 18 гадзiн прыём дакументаў павiнен завяршыцца, але пасля 18 гадзiн перад прыёмнымi камiсiямi выстройваюцца чэргi з дзесяткаў i нават сотняў прэтэндэнтаў на залiчэнне. I што з iмi рабiць? Якiм прынцыпам кiравацца: магазiнным цi банкаўскiм? У магазiне пакупнiк мае права за хвiлiну да яго закрыцця зайсцi ў гандлёвую залу i правесцi там роўна столькi часу, колькi яму спатрэбiцца для ажыццяўлення пакупкi. А ў банках перад клiентамi зачыняюць акенца, пасля чаго дзверы ўстановы працуюць толькi на выхад.

— Ва ўсiх ВНУ павiнна быць агульная пазiцыя па гэтаму пытанню, — звярнуўся да членаў нарады адказны сакратар Дзяржаўнай камiсii па кантролю за ходам падрыхтоўкi i правядзеннем уступных iспытаў Валерый Аўсянiкаў. — У тым лiку i ў прыватных ВНУ, якiя любым спосабам iмкнуцца прыцягнуць да сябе абiтурыентаў.

Трэба заўважыць, што меркаваннi членаў нарады падзялiлiся. Многiя выказвалiся за тое, каб спыняць у 18 гадзiн прыём дакументаў. Маўляў, колькi б часу нi было дадзена абiтурыентам, але тыя ўсё роўна будуць браць «штурмам» прыёмныя камiсii ў апошнi дзень, асаблiва калi iнфармацыя аб ходзе прыёму дакументаў пастаянна змяняецца, як змяняецца i сiтуацыя з конкурсам. Летась быў выпадак, калi ў адной ВНУ прыёмная камiсiя працягвала працаваць у 12 гадзiн ночы. Але ўсе кропкi над «i» расставiў Аляксандр Жук.

— Мы ўсё ж такi арыентуем вас на закрыццё дзвярэй, але прыёмныя камiсii павiнны працаваць i пасля 18 гадзiн, пакуль апошнi абiтурыент не падасць свае дакументы, — падкрэслiў ён, — iнакш нам не пазбегнуць сацыяльнага выбуху. Па майму асабiстаму меркаванню, вельмi многае ў гэтым пытаннi будзе залежаць ад членаў прыёмнай камiсii. Ад таго, наколькi актыўна яны будуць весцi тлумачальную работу з абiтурыентамi. Абнаўляйце iнфармацыю ў апошнi дзень часцей. Пасадзiце на прыём дакументаў больш людзей. Падрыхтуйце рэзервовыя кадры, каб пасля 18 гадзiн хуценька лiквiдаваць чаргу. Гэта ўсё пытаннi граматнай арганiзацыi работы прыёмнай камiсii, яе праблемы, але нi ў якiм разе не праблемы абiтурыентаў.

Яшчэ адзiн востры момант — гэта залiчэнне на вучобу на ўмовах аплаты. Тэрмiн падачы дакументаў у ВНУ другога патоку i на бюджэтную, i на платную форму навучання завяршаецца 29 лiпеня, i далейшае перасоўванне дакументаў можа быць толькi для асобаў, якiя не прайшлi па конкурсу на бюджэтныя месцы. Iм прадастаўляецца права быць залiчанымi на платную форму навучання або паспрабаваць са сваiмi дакументамi паступiць у прыватную навучальную ўстанову пры ўмове супадзення ўступных iспытаў. Але абiтурыент абавязкова павiнен удзельнiчаць у конкурсе. Тыя маладыя людзi, якiя першапачаткова зарыентаваныя на платнае навучанне, усё роўна павiнны падаваць дакументы да 29 лiпеня i ўдзельнiчаць у агульным конкурсе. I прыёмныя камiсii павiнны давесцi iнфармацыю аб тэрмiнах i парадку заключэння дагавораў на навучанне на ўмовах аплаты да кожнага абiтурыента, каб не было пакрыўджаных. У членаў прыёмных камiсiй летась узнiкалi праблемы з трактаваннем некато-рых палажэнняў Правiлаў прыёму, у прыватнасцi, якi дакумент аб адукацыi прымаць у маладых людзей, якiя закончылi сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову: атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi цi дыплом ССНУ.

— На маю думку, гэта адназначна павiнен быць школьны атэстат, — падзялiўся сваiм меркаваннем Валерый Аўсянiкаў. — Калi абiтурыент паступае нароўнi з выпускнiкамi сярэднiх школ на першы курс, значыць усе павiнны быць у аднолькавых умовах. I гэты конкурс павiнен быць празрыстым i справядлiвым. А калi абiтурыент паступае пасля заканчэння сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы на скарочаныя тэрмiны навучання, там ён нароўнi канкурыруе з iншымi выпускнiкамi ССНУ, вось там i трэба браць пад увагу адзнакi ў дыпломе аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Я ўвогуле хацеў бы папрасiць усiх членаў прыёмных камiсiй вельмi адказна ставiцца да любых кансультацый, якiя яны даюць абiтурыентам i iх бацькам. Вывучыце лiтаральна кожны радок Правiлаў прыёму. Ад дакладнасцi прадастаўленай iнфармацыi нярэдка можа залежыць лёс канкрэтнага чалавека. Памятайце аб гэтым. Нельга даваць неквалiфiкаваныя тлумачэннi. Я хачу таксама папярэдзiць кiраўнiкоў тых ВНУ, якiя збiраюцца праводзiць свой унутрывузаўскi экзамен — рыхтуйцеся да рэзервовых экзаменацыйных камiсiй, у тым лiку i на творчых спецыяльнасцях. Майце на ўвазе, што вузаўскi экзамен нельга праводзiць у тэставай форме цi спалучаць уступныя iспыты з элементамi тэсцiравання. Чытайце Правiлы прыёму, дзе дакладна запiсана, што тэсцiраванне можа праводзiць толькi Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў. Вузаўскi экзамен можа праходзiць у вуснай цi пiсьмовай форме або ў некалькi этапаў. Але толькi не ў тэставай форме.

Дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў праiнфармаваў аб тым, што цэнтралiзаванае тэсцiраванне пройдзе сёлета ў больш сцiслыя тэрмiны i завяршыцца раней. Рэзервовы дзень для тых абiтурыентаў, якiя па ўважлiвай прычыне прапусцiлi цэнтралiзаваны тэст-экзамен, таксама перанесены на больш раннi тэрмiн — 4 лiпеня. Гэта дасць магчымасць абiтурыентам, якiя ўдзельнiчаюць у ЦТ у рэзервовы дзень, падаць свае дакументы ў ВНУ першага патоку. Летась такой магчымасцi ў iх не было. Сёння ў iнстытуце працуюць над новым праграмным забеспячэннем, каб яго сайт змог справiцца з любой нагрузкай. У мiнулым годзе за адну гадзiну рэгiстравалася да 20 тысяч зваротаў, у вынiку чаго сайт «завiсаў». Аператыўна атрымаць iнфармацыю аб вынiках здачы цэнтралiзаванага тэсцiравання можна будзе некалькiмi спосабамi: на сайце Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў, на сайце пункта правядзення тэсцiравання, а таксама па мабiльнаму тэлефону, заключыўшы дагавор з аператарам мабiльнай сувязi.

Самыя гарачыя спрэчкi памiж абiтурыентамi i арганiзатарамi цэнтралiзаванага тэсцiравання правакуе штогод выкарыстанне калькулятараў.

— У Расii, дарэчы, аналагiчныя праблемы, — падзялiўся набалелым Мiкалай Фяськоў. — Сучасныя тэхналогii дазваляюць у прыстасаванне, памерам з мiнiяцюрны калькулятар, запiсаць шпаргалку памерам з энцыклапедыю, усе формулы па хiмii i фiзiцы. I нам вельмi складана дыферэнцыраваць такiя тэхнiчныя сродкi па аб’ёму памяцi i вылiчальных аперацыях. На тэсцiраваннi па матэматыцы выкарыстанне калькулятараў катэгарычна забараняецца. На хiмii i фiзiцы мы не можам iх забаранiць, таму што ў гэтым выпадку давядзецца спрашчаць змест тэстаў, адпаведна зменшыцца iх дыферэнцыруючая здольнасць. Таму ў аўдыторыю, дзе будзе праходзiць цэнтралiзаванае тэсцiраванне, можна будзе пранесцi толькi калькулятар з прасцейшымi функцыямi, якi нельга выкарыстоўваць для захоўвання, перадачы i прыёму iнфармацыi. Менавiта, калькулятар, а не электронную запiсную кнiжку цi мiнi-камп’ютар. Пры ўваходзе ў аўдыторыю гэта праблематычна вызначыць, але падчас тэсцiравання заўважыць можна. «Вынаходлiвыя» ўдзельнiкi тэсцiравання будуць выдаляцца з аўдыторыi i пазбаўляцца права пераздаць цэнтралiзаванае тэсцiраванне ў рэзервовы дзень. Лепшым выйсцем з гэтай сiтуацыi была б закупка прасцейшых калькулятараў ВНУ. Iх можна было б выкарыстоўваць некалькi гадоў запар i канфлiктныя сiтуацыi можна было б папярэдзiць. З улiкам прапаноў дзяржаўнай камiсii, у гэтым годзе будзе дзейнiчаць iншы падыход пры пераводзе балаў са стобальнай тэставай шкалы ў дзесяцiбальную сiстэму ацэнкi. Атрыманыя балы будуць аўтаматычна дзялiцца на 10. Скажам, абiтурыент набраў на тэсцiраваннi 75 тэставых балаў — па дзесяцiбальнай шкале гэта будзе 7,5 бала, 43 балы — 4,3, 59 балаў — 5,9 бала i гэтак далей. Мiнiмальны прахадны тэставы бал па ўсiх дысцыплiнах — 15 балаў. У вышэйшых навучальных установах, якiя не праводзяць уласных iспытаў, залiчэнне будзе весцiся па 100-бальнай сiстэме.

Узнiмалася на нарадзе таксама яшчэ адно важнае пытанне — арганiзацыя ўступных iспытаў для людзей з абмежаванымi магчымасцямi.

— Нельга прымушаць iх праходзiць цэнтралiзаванае тэсцiраванне, — папярэдзiў Юрый Мiксюк. — Форма ўступных iспытаў павiнна адпавядаць фiзiчным магчымасцям гэтых людзей. Iх зусiм мала, i iм трэба iсцi насустрач. Па кожнай дысцыплiне ўступных iспытаў у навучальнай установе павiнна быць створана экзаменацыйная камiсiя. Галоўнае, каб хвароба не была перашкодай для вучобы i далейшага працаўладкавання.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будучая прыёмная кампанiя павiнна прайсцi на самым высокiм арганiзацыйным узроўнi. I да работы ў прыёмных камiсiях павiнны прыцягвацца толькi прафесiй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика