21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У забойстве дзiцяцi прызнаўся яго бацька

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магiлёве на Вялiкдзень быў забiты хлопчык, якому не споўнiлася яшчэ i 2,5 года. Бацька дзiцяцi, яго бабуля i яе муж адзначалi свята, уся кампанiя была моцна п’яная, i як загiнула дзiця — нецвярозыя сваякi не здолелi растлумачыць. Аднак у гвалтоўнасцi яго смерцi не ўзнiкла сумненняў: на целе былi знойдзены траўматычныя пашкоджаннi.

Паводле iнфармацыi з пракуратуры Кастрычнiцкага раёна горада Магiлёва, якая расследуе гэтую крымiнальную справу, у забойстве прызнаўся 23-гадовы бацька хлопчыка. Дарослыя былi занятыя застоллем, а ныццё малога iм перашкаджала святкаваць. Бацька ўдарыў сына, i не адразу зразумеў, што зрабiў. Толькi потым, калi заўважылi, што дзiця ляжыць i не рухаецца, звярнулiся ў «хуткую дапамогу». Але позна: хлопчык быў нежывы. Лёс забойцы ўласнага сына вызначыць суд.

Iлона IВАНОВА.

70-ГАДОВЫ «БIЗНЭСМЕН»

У адной з вёсак Мiнскага раёна праваахоўнiкамi выяўлены факт незаконнай скупкi лому каляровых металаў. Што цiкава, незаконным бiзнэсам займаўся 70-гадовы мясцовы жыхар. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, у гаражы пенсiянера было знойдзена i канфiскавана 11 тон 830 кiлаграмаў лому алюмiнiю.

Iгар ГРЫШЫН.

ПРАТЭРМIНАВАНАЕ МАРОЖАНАЕ

У Брэсце кампетэнтнымi органамi спынена дзейнасць прадпрыемства, што каля паўгода «кармiла» спажыўцоў прадуктам, на якi скончыўся тэрмiн спажывання.

Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, супрацоўнiкамi аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Ленiнскага РАУС сумесна з аддзелам аховы i падаткавiкамi ўстаноўлена, што адно з унiтарных прыватных гандлёвых прадпрыемстваў з кастрычнiка мiнулага года займалася вытворчасцю вафельнай прадукцыi, не маючы на гэта лiцэнзii. Больш за тое, сыравiна, што выкарыстоўвалася пры вытворчасцi, была пратэрмiнаванай. Мiж iншым, прадукцыя потым пастаўлялася на два прадпрыемствы, якiя вырабляюць марожанае. На плошчах, што арандавала прадпрыемства, знойдзена i канфiскавана 4416 кiлаграмаў сыравiны на суму больш за 26 мiльёнаў рублёў.

Iгар ГРЫШЫН.

НАРАБАВАНАЕ КАНФIСКАВАНА

Узброены нажом рабаўнiк завалодаў выручкай магазiна ў вёсцы Альшаны, што ў Столiнскiм раёне.

Каля чатырох гадзiн дня невядомы злачынца зайшоў у вясковы магазiн i пад пагрозай халоднай зброi завалодаў 730 тысячамi рублёў. Пасля таго, як прадавец паведамiла аб здарэннi ў мiлiцыю, праваахоўнiкi выйшлi на след падазронага. Затрыманы мясцовы непрацуючы жыхар, раней судзiмы за крадзеж, у якога канфiскавана выкрадзенае.

Аляксей ЦIТОЎ.

НЕЛЕГАЛЫ КРАЛIСЯ. ЦЭЛЫМ АТРАДАМ

Iх было дваццаць сем чалавек. З Афганiстана, Iрака i Бангладэш, у тым лiку i пяць жанчын.

Жаданне было адно: перайсцi беларуска-ўкраiнскую мяжу, а там ужо i да Захаду недалёка. Ды вось няўдача: Гомельскi пагранiчны атрад паўстаў на iх шляху i затрымаў. У пастку, што здараецца рэдка, трапiлi i чатыры праваднiкi нелегалаў — два з Расii i два з Украiны. Развязка вядомая: праваднiкi будуць прыцягнуты да адказнасцi па беларускiх законах, а нелегалаў адправяць у Расiю, адкуль яны i прыехалi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве на Вялiкдзень быў забiты хлопчык, якому не споўнiлася яшчэ i 2,5 года. Бацька дзiцяцi, яго бабуля i яе муж адзначалi свята, уся кампанiя бы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика