«Самапальнае» палiва
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Высокiя кошты на бензiн i дызпалiва — выгадныя не толькi для здабытчыкаў i перапрацоўшчыкаў «чорнага золата», але i для аферыстаў, якiя займаюцца падробкай нафтапрадуктаў. А вось уласнiкi транспартных сродкаў нясуць вялiзныя страты, бо тэхнiка хутка псуецца пасля ўжывання сурагату.
Паводле звестак МУС Беларусi, у нашай краiне прайдзiсветы найчасцей пракручваюць махiнацыi з пастаўкамi дзяржпрадпрыемствам «самапальнага» дызпалiва. Тэхналогiя «вытворчасцi» сурагатнай саляркi даволi простая. Аферысты набываюць пячное альбо рэактыўнае палiва, дадаюць туды крыху саляркi, афармляюць фiктыўныя дакументы i прадаюць яго пад выглядам дызпалiва. Некаторыя махiнатары не рупяцца рабiць i памянёны «кактэйль», а трансфармуюць пячное i рэактыўнае палiва ў салярку толькi на паперы. I гэта iм удаецца. Выявiць «фальшыўку» без спецыяльных лабараторных даследаванняў цяжка. Зрэшты, некаторых кiраўнiкоў прадпрыемстваў, якiя набываюць «iлжэ-салярку», i падманваць не трэба. Яны самi за пэўную суму не заўважаюць, што iх дураць. Супрацоўнiкамi ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi УУС Мiнскага аблвыканкама, напрыклад, выяўлена група, якую ўзначальвалi азербайджанцы. «Паўднёвыя госцi» набывалi на нафтаперапрацоўчых заводах нашай краiны пячное палiва i пастаўлялi яго пад выглядам саляркi дзяржпрадпрыемствам, размешчаным у Гомельскай, Гродзенскай, Мiнскай абласцях, а таксама ў сталiцы. Усяго ўстаноўлена больш за 60 такiх фактаў. Паводле папярэднiх падлiкаў, прадпрыемствам нанесены ўрон больш чым на 2 мiльёны долараў. Трое з шасцi аферыстаў затрыманы. Для кампенсацыi ўрону ў iх арыштавана маёмасцi больш чым на 200 тысяч долараў. Увогуле, за мiнулы год i сёлета па фактах гандлю некандыцыйным палiвам было ўзбуджана 27 крымiнальных спраў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Высокiя кошты на бензiн i дызпалiва — выгадныя не толькi для здабытчыкаў i перапрацоўшчыкаў «чорнага золата», але i для аферыстаў, якiя займаюцца падр |
|