«Рубеж» — пераможца НХЛ
Iрына ПРЫМАК
Мацнейшай камандай НХЛ сярод васьмi ўдзельнiкаў стаў мiнскi «Рубеж». Не палохайцеся, паважаныя аматары хакея, калi не зможаце ўзгадаць такую каманду ў Нацыянальнай хакейнай лiзе, ды i барацьба за Кубак Стэнлi яшчэ працягваецца. Я ж вяду гаворку аб iншым турнiры НХЛ — начной хакейнай лiзе, чэмпiянаце горада Мiнска сярод аматараў.
У фiнале «Рубеж» выйграў у «Эко» з лiкам 6:4. «Пагранiчнiкi» (так называюць хакеiстаў «Рубяжа») занялi першае месца i па вынiках рэгулярнай стадыi, дзе ўступiлi толькi аднойчы. У складзе пераможцаў выступалi вядомыя ў беларускiм спартыўным свеце асобы — старшыня рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання Прэзiдэнцкi спартыўны клуб Дзмiтрый Лукашэнка, генеральны дырэктар хакейнага клуба «Дынама» Аляксандр Белы, дырэктар рэспублiканскага цэнтра алiмпiйскай падрыхтоўкi па зiмовых вiдах спорту «Раўбiчы» Андрэй Асташэвiч, гуляў i старэйшы брат «зоркi» беларускага хакея Руслана Салея — Вадзiм, якi, дарэчы, устаў на канькi толькi ў 35 гадоў. У матчы за «бронзу» не змог паказаць байцоўскi характар «Характар», якi ўступiў «МТМ» — 4:9. Лепшымi iгракамi 6-га чэмпiянату горада Мiнска па хакею з шайбай сярод аматарскiх каманд сталi: галкiпер «Эко» Вадзiм Пекарскi, абаронца «Сталiцы» Аляксей Гiро, нападаючы «Атланта» Юрый Карпенка, бамбардзiр «Рубяжа» Андрэй Асташэвiч, якi закiнуў звыш 50 шайбаў у 17 матчах, а ў фiнале зрабiў покер — адправiў у вароты 4 шайбы. Лепшым арбiтрам турнiру прызнаны Максiм Сiдарэнка, а лепшай арэнай названы сталiчны Палац спорту. Прыз «За вернасць хакею» атрымалi Андрэй Белы i Уладзiмiр Мелянчук. На цырымонii закрыцця турнiру намеснiк старшынi «Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба» Яўген Цярноўскi заўважыў, што ў наступным годзе аматарскi чэмпiянат выйдзе яшчэ на больш высокi арганiзацыйны ўзровень, павялiчыцца колькасць каманд-удзельнiц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мацнейшай камандай НХЛ сярод васьмi ўдзельнiкаў стаў мiнскi «Рубеж». Не палохайцеся, паважаныя аматары хакея, калi не зможаце ўзгадаць такую каманду ў |
|