Непрыемнасцi з... бутэлькi
Iгар ГРЫШЫН
Тры небаракi, якiя хацелi наталiць «смагу» невядомай настойкай, да таго ж прыхопленай без папытання, трапiлi ў бальнiцу.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, пацярпелых 42-, 40- i 38-гадовых рабочых ПМК даставiлi ў Пружанскую бальнiцу з прыкметамi атручэння з вёскi Слонiмцы. Як аказалася, мужчыны вырашылi «пачаставацца» напоем, якi днём выкралi з дома ветэрынарнага фельчара: яны зайшлi ў незачыненую хату i вынеслi адтуль лiтровую палiмерную бутэльку з настойкай чамярыцы. Апошняя, дарэчы, прымянялася для лячэння буйной рагатай жывёлы. Пасля таго, як частка змесцiва была выпiтая, тройца i трапiла ў бальнiцу. Прычым для 38-гадовага рабочага ўсё скончылася вельмi трагiчна: урачам не ўдалося выратаваць яго жыццё.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры небаракi, якiя хацелi наталiць «смагу» невядомай настойкай, да таго ж прыхопленай без папытання, трапiлi ў бальнiцу |
|