Фінансаванне аздараўлення здзяйсняецца без збоеў
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
У Беларусi рэалiзуецца трэцяя па лiку падпраграма «Дзецi Чарнобыля» (яна з’яўляецца часткай праграмы «Дзецi Беларусi»), якая разлiчана на 2006—2010 гады. Сярод асноўных мэтаў — змяншэнне ўздзеяння неспрыяльных фактараў на здароўе дзяцей i цяжарных жанчын, якiя пацярпелi ад аварыi на ЧАЭС, а таксама забеспячэнне сацыяльных гарантый гэтай катэгорыi насельнiцтва.
Як паведамiла намеснiк начальнiка аддзела сацыяльнай абароны Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Наталля Кахноўская, на рэалiзацыю комплексу адпаведных мерапрыемстваў плануецца выдаткаваць 410 мiльярдаў рублёў, акрамя гэтага пэўныя сродкi (56 млн руб. у цэнах 1991 г.) будуць выдзелены на будаўнiцтва неабходных аб’ектаў. Першы год рэалiзацыi чарговай падпраграмы «Дзецi Чарнобыля» аказаўся дастаткова паспяховым — усе запланаваныя заданнi былi поўнасцю выкананы. Пэўныя цяжкасцi ўзнiклi з арганiзацыяй бясплатнага аздараўлення i санаторна-курортнага лячэння — такое права маюць 258 тысяч дзяцей. Паводле iнфармацыi Наталлi Кахноўскай на рэалiзацыю гэтай ільготы летась было выдзелена 70 мiльярдаў рублёў. У вынiку аздараўленне прайшлi больш чым 54 працэнты дзяцей, якiя маюць у гэтым патрэбу. Плануецца, што сёлета гэты паказчык будзе большы. Як адзначыў намеснiк дырэктара Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва Генадзь Балбатоўскi, па вынiках першага квартала фiнансаванне ажыццяўляецца своечасова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi рэалiзуецца трэцяя па лiку падпраграма «Дзецi Чарнобыля» (яна з’яўляецца часткай праграмы «Дзецi Беларусi»), якая разлiчана на 2006—2010 га
|
|