Праблема кадраў будзе вырашана
Марыя ГУЦАЛА, БЕЛТА
Да 2010 года ў Беларусi будзе вырашана праблема з забеспячэннем кадрамi населеных пунктаў, якiя пацярпелi ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым заявiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец, адказваючы на пытаннi дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, якiя датычылiся выканання рэкамендацый па вынiках парламенцкiх слуханняў «Чарнобыль праз 20 гадоў: вынiкi i праблемы», праведзеных у мiнулым годзе.
Аляксандр Косiнец канстатаваў, што на сёння кадравая праблема ў пацярпелых ад выбуху на ЧАЭС населеных пунктах вельмi вострая. Перш за ўсё, гэта датычыцца ўрачэбных кадраў. Недахват iх сёння перасягае больш як 5 тыс. чалавек. Для вырашэння праблемы ў гэтым годзе будзе павялiчаны набор да 300 чалавек на бюджэтную i пазабюджэтную формы навучання ў Гомельскiм медунiверсiтэце. Значнае павелiчэнне набору плануецца i ў iншых ВНУ Беларусi, адзначыў намеснiк прэм’ер-мiнiстра. Гаворачы аб праблеме прадастаўлення жылля маладым спецыялiстам, Аляксандр Косiнец паведамiў, што на сённяшнi дзень распрацаваны праект указа аб прадастаўленнi службовага жылля маладым спецыялiстам у малых i сярэднiх гарадах. «У аграгарадках такой праблемы няма», — адзначыў ён. Аляксандр Косiнец таксама паведамiў, што ў населеных пунктах, што пацярпелi ад чарнобыльскай аварыi, як i ва ўсёй Беларусi, плануецца ствараць новыя рабочыя месцы. Гэта прадугледжана праграмай развiцця малых i сярэднiх гарадоў. «Плануецца стварыць 20 тыс. рабочых месцаў, прычым iдзе значнае прыцягненне грашовых сродкаў з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, крэдытаў банкаў, замежных партнёраў для стварэння сумесных прадпрыемстваў», — дадаў ён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 2010 года ў Беларусi будзе вырашана праблема з забеспячэннем кадрамi населеных пунктаў, якiя пацярпелi ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Аб гэт |
|