У Беларусi з’явiцца прадстаўнiцтва Еўракамiсii
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Беларускiя ўлады прынялi рашэнне аб адкрыццi прадстаўнiцтва Еўрапейскай камiсii ў рэспублiцы. «Гэта звязана з тым, што iдзе нармальны рабочы працэс па развiццю дыялога Беларусi з Еўрапейскiм Саюзам», — пракаментаваў учора гэтае рашэнне прэс-сакратар МЗС нашай краiны Андрэй Папоў.
Паводле яго слоў, беларускi бок разглядае прадстаўнiцтва Еўракамiсii як «эфектыўны канал для наладжвання прагматычнага канструктыўнага супрацоўнiцтва Беларусi з ЕС». Андрэй Папоў заявiў таксама, што дата адкрыцця прадстаўнiцтва Еўракамiсii «будзе прадметам далейшых кансультацый памiж бакамi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя ўлады прынялi рашэнне аб адкрыццi прадстаўнiцтва Еўрапейскай камiсii ў рэспублiцы. «Гэта звязана з тым, што iдзе нармальны рабочы працэс па |
|