У Мiнску i Вiцебскай вобласцi выплата пенсiй за 1 мая пачнецца на 1—3 днi раней
Алена ПРУС, БЕЛТА
У сувязi з пераносам рабочых дзён з 30 красавiка на 5 мая гэтага года, а таксама са святкаваннем 1 Мая графiк выплаты пенсiй падкарэкцiраваны. Аб гэтым паведамiла начальнiк упраўлення паштовых тэхналогiй i лагiстыкi РУП «Белпошта» Валянцiна Малiноўская.
«Па графiку выплата пенсiй у рэспублiцы з першага дня месяца пачынаецца толькi ў горадзе Мiнску i Вiцебскай вобласцi (у астатнiх рэгiёнах — на некалькi дзён пазней), — падкрэслiла Валянцiна Малiноўская. — Таму змяненне тэрмiнаў выплаты пенсiй за 1 мая закране толькi нязначную колькасць атрымальнiкаў пенсiй». Яна адзначыла, што панядзелак 30 красавiка будзе рабочым днём для сталiчных аддзяленняў сувязi, i ў Мiнску пенсii 1 мая будуць выплачаны менавiта ў гэты дзень. У Вiцебскай вобласцi сельскiм пенсiянерам пенсiя за 1 мая будзе выплачана ў суботу 28 красавiка, а гарадскiм — у панядзелак 30 красавiка. У Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацабароны праiнфармавалi, што фiнансаванне пенсiй будзе праведзена своечасова i ў неабходным аб’ёме.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з пераносам рабочых дзён з 30 красавiка на 5 мая гэтага года, а таксама са святкаваннем 1 Мая графiк выплаты пенсiй падкарэкцiраваны
|
|