21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Арыентавацца на лепшае

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў рабочую паездку па рэгiёнах, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Чарговым раёнам Гомельшчыны, якi наведаў кiраўнiк дзяржавы, стаў Петрыкаўскi.



Аляксандр Лукашэнка падтрымаў праект па вытворчасцi ў Беларусi замарожаных сокаў. Як заявiў Прэзiдэнт, дзяржава выдзелiць каля $5 млн на рэалiзацыю гэтага праекта на базе КСУП «Чырвонакастрычнiцкi» Буда-Кашалёўскага раёна (агульны кошт праекта складае каля $8 млн). «Зiмой 2008—2009 гадоў праект павiнен працаваць на поўную магутнасць», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў таксама, што гэты вопыт павiнны пераняць у iншых абласцях нашай краiны.

Праект па вытворчасцi хутказамарожаных свежаадцiснутых сокаў i пачаткаў салодкай кукурузы цяпер рэалiзуецца на прадпрыемстве «Чырвонакастрычнiцкi» ў пiлотным рэжыме. Атрыманы прадукт максiмальна наблiжаны да натуральнага дзякуючы арыгiнальнай тэхналогii без прымянення кансервантаў i тэрмаапрацоўкi, якая садзейнiчае максiмальнаму захаванню карысна актыўных рэчываў. У час наведвання Петрыкаўскага раёна Аляксандру Лукашэнку былi прадэманстраваны новыя ўзоры сельскагаспадарчай тэхнiкi вытворчасцi «Гомсельмаша», а таксама машыны для вырошчвання рэпчатай цыбулi, у якiх прыменены як беларускiя, так i iмпартныя распрацоўкi.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, беларускiя вытворцы сельгастэхнiкi павiнны арыентавацца на сусветны ўзровень, тую планку, якую ўзялi, зарыентаваўшыся на выпуск комплексных агрэгатаў, нельга апусцiць. Прэзiдэнт Беларусi даручыў пракантраляваць выкананне праграмы па iмпартазамяшчэнню зялёнага гарошку.

«Вазьмiце за ўзор Галандыю i iншыя краiны, рабiце такiм жа чынам. Неабходна замянiць iмпарт, а не трацiць на гэта валюту», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён падкрэслiў, што для рэалiзацыi гэтай праграмы былi выдзелены адпаведныя фiнансавыя сродкi i закуплена тэхналагiчнае абсталяванне. «Галоўнае, каб абсталяванне было загружана на 100 працэнтаў», — заявiў Прэзiдэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што пад рэалiзацыю такiх праектаў дзяржава гатова аказваць падтрымку прадпрыемствам. Кiраўнiк дзяржавы заслухаў даклад аб выкананнi яго даручэнняў па арганiзацыi вытворчасцi цукровай кукурузы i спаржавай фасолi, па вытворчасцi рэпчатай цыбулi i кансерваванага агароднiннага гарошку ў Гомельскай вобласцi. Прэзiдэнт падкрэслiў неабходнасць удзялiць асаблiвую ўвагу вырашэнню праблемы агароднiнасховiшчаў для захоўвання рэпчатай цыбулi i iншых агароднiнных культур.

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства «Палессе-Аграiнвест» даручыў прадоўжыць работу па аптымiзацыi структуры земляробства ў Гомельскай вобласцi i ўкаранiць гэты вопыт у iншых рэгiёнах краiны.

Даручэнне па аптымiзацыi структуры пасяўных плошчаў у Петрыкаўскiм раёне i правядзенню экалагiчных выпрабаванняў сартоў кукурузы кiраўнiк дзяржавы даў Навукова-практычнаму цэнтру НАН Беларусi па земляробству ў вераснi 2005 года.

Як было даложана Прэзiдэнту, у Гомельскай вобласцi пераважаюць пясчаныя землi, акрамя таго, за апошнiя 80 гадоў гадавая колькасць ападкаў скарацiлася на 20 працэнтаў. З улiкам гэтага вучоныя прапанавалi вырошчваць на Гомельшчыне такiя культуры, як кукурузу на зерне i засухаўстойлiвыя травы, якiя даюць добрую ўраджайнасць.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў таксама важнасць гаспадарскага падыходу да выкарыстання зямель, у тым лiку мелiяраваных.

Прэзiдэнт даручыў навесцi парадак у гаспадарках раёна. «Трэба кожную гаспадарку прайсцi i прывесцi яе ў парадак», — сказаў ён, звяртаючыся да прадстаўнiкоў мясцовай улады.

Як было даложана Прэзiдэнту, веснавыя палявыя работы ў Гомельскай вобласцi плануецца завяршыць да 15 мая.

Беларусь не павiнна страцiць замежныя рынкi для рэалiзацыi сваёй сельгаспрадукцыi. Гэты факт асаблiва адзначыў Прэзiдэнт.

«Сёння важна не проста нарошчваць вытворчасць сельгаспрадукцыi, а яе прадаць», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даў пазiтыўную ацэнку вопыту Гомельскай вобласцi па рэфармаванню сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. «Амаль 30 працэнтаў рэнтабельнасцi за 3 гады — гэта добры паказчык», — адзначыў Прэзiдэнт.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў рабочую паездку па рэгiёнах, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Чарговым раёнам Гом
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика