21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кола дзён мастака i паэта

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Экслiбрыс «Звязды»

Такiм падзеям заўсёды радуешся — шчыра i непадробна. Радуешся таленавiтаму набытку даўняга i сумленнага сябра-калегi, яшчэ больш становiцца прыемна ад усведамлення таго, што ягоны поспех — сапраўдная з’ява не толькi ў журналiстыцы, але i ў культурным жыццi рэспублiкi ўвогуле. Размова — пра зборнiк фотаздымкаў i паэзii Яўгена Пясецкага «Кола дзён», якi лiтаральна толькi што выйшаў у свет.

Як майстра фатаграфii яго, Яўгена Пясецкага, вось ужо тры дзесяцiгоддзi ведае (без перабольшання!) уся наша рэспублiка. Няма ў Беларусi нiводнага раённага цэнтра, нiводнага больш-менш буйнога населенага пункта, нават больш-менш значнага прадпрыемства цi гаспадаркi, дзе б не пабываў Яўген Вiктаравiч па звяздоўскай камандзiроўцы, не зафiксаваў сваiм пiльным, майстэрскiм «фотавокам» штодзённае жыццё, буднi i святы так горача любiмых iм гараджан i вяскоўцаў, сумленных, шчырых i праведных людзей. Практычна немагчыма ўявiць «Звязду» — старэйшую беларускую газету — без маляўнiчых, тонкiх i пранiкнёных фотапрац Яўгена Пясецкага.

Яшчэ шмат гадоў назад мы, ягоныя блiжэйшыя сябры i паплечнiкi, ведалi i аб тым, што ёсць у Яўгена боскi дар i ў некалькi iншай сферы творчай дзейнасцi — паэзii. Ведалi, бо шматкроць чулi ягоныя трапныя, свежыя i вострыя выслоўi-параўнаннi, не-не ды i «аформленыя» ў паэтычную абалонку. Але толькi параўнальна нядаўна наш калега адважыўся вынесцi i гэты свой парыў душы на публiчны суд. Так у «Звяздзе» з’явiлася аўтарская рубрыка Яўгена Вiктаравiча «Фотаслова».

З’яўленне новага, як кажуць у такiх выпадках даледчыкi журналiстыкi — сiнтэзаванага жанру, адразу ж запрыкмецiлi i чытачы газеты, i нашы калегi. Бажуся: я не чуў ад каго-небудзь з iх не толькi адмоўнай адзнакi, але нават i непрыязных адносiнаў да гэтых публiкацый. А ўсё таму, што гэта — i новы радок у журналiстыцы, i сапраўдная знаходка ў падачы аўтарскiх задумак.

Такiм чынам, пад адной вокладкай i выйшла кнiга, у якой сабраны звыш 110 паэтычных твораў i прыкладна столькi ж — фотаработ Яўгена Пясецкага.

...«Няўдзячная» мiсiя выпала мне: сказаць слова пра сапраўдную паэзiю i сапраўдныя фоташэдэўры. Чаму няўдзячная? А перш за ўсё таму, што высокую паэзiю няпроста аналiзаваць, а пераказваць — зусiм нельга. Паэзiю, цвёрда перакананы я, трэба чытаць i спасцiгаць! Чытаць — уголас, а лепей — употай. Спасцiгаць — «аднаасобна»: сэрцам i душой!

Калi спадзявацца на лепшае —

Праб’ецца крынiчка ўсцешная,

Памкне ручаiнка прыветная,

Калi спадзявацца на светлае.

Прад гэтай рачулкаю смелаю

Абудзiцца пушча знямелая,

Чужынская хмара адступiцца,

I ўсё, што чаканае, збудзецца...

Дванаццаць радкоў, што iдуць з патаемных куточкаў душы Пясецкага-паэта. Яны — крэда Яўгена — Чалавека i Творцы. I выказаць яго можна толькi адным сродкам — высокiм паэтычным радком.

Каб калыскi сваёй не забыцца,

Каб не счэзнуць сярод нягод,

Прахалодай спрадвечнай крынiцы

Наталi мяне, мой радавод.

Маю памяць стагоддзем не вынiшчыць,

Маю сцежку не звесцi ў прыгнёт —

Ад маны i ад лёсу рабынiча

Беражы мяне, мой радавод.

У валошках, якiм не выцвiсцi,

У вольных спевах вясновых чарод,

У божай мiласцi, у людскай шчырасцi

Будзе доўжыцца мой радавод.

— перакананы паэт, i гэта — самая сумленная праўда, ягоная i наша штодзённая рэчаiснасць.

Паэтычны роздум Яўгена Пясецкага, падмацаваны дакументальнай i мастацкай фатаграфiяй, — новая з’ява ў беларускай нацыянальнай журналiстыцы. Кнiга «Кола дзён», паўтаруся, стваралася на працягу многiх гадоў. I як вынiк, на кожнай старонцы яе — унутраныя патаемныя матывы, самыя тонкiя стрункi чалавечай iснасцi, нашага быцця.

«Слова пераўтвараецца ў выяву...

Выява пераўтвараецца ў слова...», — напiсаў Яўген Пясецкi ў невялiчкай прадмове да свайго зборнiка. Так-то яно так, аднак калi гэтыя элементы — слова i выява — сiнтэзуюцца ў адно цэлае, ды яшчэ — таленавiтымi сэрцам, душой i рукамi, нараджаецца насамрэч блiскучы i непаўторны Твор!

Слова i выява ж не толькi пераўвасабляюцца, але i так тонка, удала дапаўняюць адно другое.

Сапраўднае, непараўнальнае i нястомнае КОЛА ДЗЁН!

Анатоль МЯСНIКОЎ,

кандыдат гiстарычных навук,

лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такiм падзеям заўсёды радуешся — шчыра i непадробна. Радуешся таленавiтаму набытку даўняга i сумленнага сябра-калегi, яшчэ больш становiцца прыемна ад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика