Майстры накаўтаў сустрэнуцца ў Мiнску
Iрына ПРЫМАК
Бокс Першую абарону тытула чэмпiёна Еўропы сярод прафесiяналаў Юрый Раманаў правядзе сёння ў мiнскiм Палацы спорту (адбудзецца прамая трансляцыя па тэлеканалу АНТ). Сапернiкам беларускага майстра скураной пальчаткi стане балгарын Тонча Тончаў, сярэбраны прызёр Алiмпiяды ў Атланце, Iнтэркантынентальны чэмпiён WBА i WBС у 1999—2000 гадах, чэмпiён Еўропы-2001, чэмпiён свету WBF у 2004 г. Галоўным суддзёй матча назначаны расiянiн Iгар Мазураў.Чаму нашаму Юрыю Раманаву дастаўся менавiта гэты сапернiк? Паводле слоў Хаджымурада Абдулабекава, намеснiка старшынi беларускай федэрацыi прафесiйнага бокса, прэтэндаваць на тытул мог любы баксёр з дзесяткi Еўрапейскага рэйтынгу, але адзiным, хто згадзiўся выйсцi на рынг супраць Раманава, быў балгарын. Англiйскiя баксёры згаджалiся на ўдзел у матчы толькi на сваiм рынгу. Нагадаю, што Юрый Раманаў заваяваў тытул чэмпiёна Еўропы летась у Iспанii, калi адправiў у накаўт у трэцiм раўндзе iспанца Дыяса Мелера. Акрамя боя за тытул чэмпiёна Еўропы ў сталiчным Палацы спорту пройдуць рэйтынгавыя васьмiраўндавыя паядынкi з удзелам чэмпiёна нашай краiны сярод прафесiяналаў Сяргея Гулякевiча i сярэбранага прызёра Алiмпiяды ў Афiнах, чэмпiёна Беларусi сярод прафесiяналаў Магамеда Арыпгаджыева, якiя памераюцца сiламi з егiпецкiм i нiгерыйскiм баксёрамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першую абарону тытула чэмпiёна Еўропы сярод прафесiяналаў Юрый Раманаў правядзе сёння ў мiнскiм Палацы спорту (адбудзецца прамая трансляцыя па тэлекан |
|