У «залатой сярэдзiне»
Мiнулы тыдзень аб’яднаў адной мэтай абсалютную большасць прадстаўнiкоў сродкаў масавай iнфармацыi, якiя маюць мiнскую «прапiску» — пад дахам сталiчнага Мэдысан-клуба, што па вул. Цiмiразева, 9, i пад патранатам Беларускай федэрацыi боўлiнга прайшоў чарговы, 11-ы турнiр па боўлiнгу сярод СМI «Шаравая маланка». Пастаянным удзельнiкам сярод амаль паўсотнi друкаваных выданняў, радыё- i тэлекампанiй, iнфармацыйных агенцтваў з’яўляецца i газета «Звязда». Не з’яўляючыся прафесiяналамi ў збiваннi кегляў i без папярэднiх трэнiровачных кiдкоў, каманда старэйшага беларускамоўнага выдання традыцыйна паказвае стабiльны вынiк i размяшчаецца ў сярэдзiне спiсу ўдзельнiкаў. Так здарылася i на гэты раз. Зарабiўшы на квартэт 408 ачкоў, звяздоўцы размясцiлiся ў вынiковым пратаколе ў трэцiм дзесятку, апярэдзiўшы многiх сваiх калег па цэху. Да таго ж адзiн з удзельнiкаў нашай каманды стаў пераможцам у конкурсе страйкаў, збiўшы з адной спробы ўсе 10 кегляў. Першае месца па вынiках трохдзённага турнiру заняла каманда газеты красвордаў «12 балаў», другое — «Мобильный мир», трэцяе — «Магазiн красвордаў». Арганiзатарамi вясновага турнiру, як, дарэчы, i папярэднiх, выступiлi ЗАТ «БелКП-ПРЭС» i «Альфа-радыё». Партнёрам турнiру стала кампанiя VЕLСОM.
Кар. «Звязды».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнулы тыдзень аб’яднаў адной мэтай абсалютную большасць прадстаўнiкоў сродкаў масавай iнфармацыi, якiя маюць мiнскую «прапiску» — пад дахам сталiчнаг
|
|