Памер выплаты алiментаў — не менш за вызначаны
У хуткiм часе памер выплаты алiментаў не зможа быць меншым за пэўную суму. У прыватнасцi, у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi ўнесены законапраект, якi вызначае мiнiмальны памер алiментаў, якi неабходна будзе выплачваць незалежна ад памеру даходаў.
Цяпер дзейнiчае наступны парадак выплаты алiментаў: на адно дзiця — чвэрць заробку, на дваiх — трэць, на траiх i больш — палова. Аднак, лiчыць мiнiстр юстыцыi Вiктар Галаванаў, iснуюць людзi, якiя хiтруюць i прадстаўляюць даныя аб тым, што зарабляюць за год усяго 300—400 тысяч рублёў. У сувязi з гэтым змяненнi ў Кодэкс аб шлюбе i сям’i прадугледжваюць, што мiнiмальны памер алiментаў павiнен складаць у месяц пэўную суму. У адпаведнасцi з законапраектам, якi паступiў у парламент, гэта сума вызначана ў памеры адной базавай велiчынi. Аднак дэпутаты, якiя прысутнiчалi на пасяджэннi камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi, лiчаць, што гэта сума не зможа забяспечыць нават мiнiмальныя патрэбы дзiцяцi. Так, дэпутат Мiкалай Чурсiн прапанаваў, каб у законапраекце мiнiмальная сума выплат на адно дзiця адпавядала пяцi базавым велiчыням, на дваiх — сямi, на траiх i больш — дзесяцi. З магчымасцю павелiчэння мiнiмальнай сумы выплаты алiментаў у прынцыпе згодны i Мiнюст, аднак карэкцiроўка закона праекта патрабуе дадатковага ўзгаднення з усiмi зацiкаўленымi ведамствамi. Законапраект "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты па пытаннях спагнання алiментаў на дзяцей" утрымлiвае i iншыя новаўвядзеннi. У прыватнасцi, разведзеныя бацькi змогуць заключаць пагадненне аб выплаце алiментаў, якое дадаткова будзе абараняць iнтарэсы дзiцяцi. Так, у пагадненнi нельга зафiксаваць суму, меншую за вызначаныя памеры алiментаў. Аднак па ўзаемнай згодзе бацькi змогуць зрабiць яе большай. Прадугледжваюцца i змены ў самой працэдуры выплаты алiментаў. Цяпер, калi адказчык не выплачвае алiменты, на яго падаюцца дакументы ў суд, якi ў паскораным парадку спаганяе алiменты. Па новаму законапраекту бацькi змогуць дамовiцца, каб алiменты спаганялiся i ў iншай форме: у працэнтных адносiнах да даходаў, у цвёрдай грашовай суме перыядычна, у цвёрдай грашовай суме аднаразова, шляхам перыядычнага прадастаўлення маёмасцi ў карыстанне. Аднаразова выплата алiментаў будзе магчымай, напрыклад, пры выездзе на жыхарства ў iншую краiну. Акрамя гэтага асобы, якiя несвоечасова выплацiлi алiменты, павiнны будуць выплачваць пенi. Цяперашнi варыянт законапраекта прадугледжвае, што яна павiнна быць у памеры 0,3 працэнта за дзень. Аднак дэпутаты лiчаць, што яе можна павялiчыць да 0,5 працэнта. Плануецца, што законапраект будзе разгледжаны ў парламенце ўжо на гэтай сесii. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хуткiм часе памер выплаты алiментаў не зможа быць меншым за пэўную суму. |
|