Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана падпісалі Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтвеУчора кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Баку правёў перагаворы з прэзiдэнтам Азербайджана Iльхамам Алiевым. «Сёння гэта не пiяр, а рэальныя вытворчасцi, створаныя за вельмi кароткi прамежак часу. Ёсць у нас нядобразычлiўцы, якiя такiя тэмпы i асобныя напрамкi беларуска-азербайджанскага супрацоўнiцтва ўспрымаюць па-свойму, часам з незадавальненнем. Такiя ёсць, мы iх ведаем. Але вельмi стойка вытрымалi гэты перыяд у Беларусi, i тут у Азербайджане мы супрацоўнiчаем не на шкоду, не насуперак, а на карысць нашых народаў», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзiдэнта, Беларусь i Азербайджан знайшлi агульныя падыходы i ўзаемны iнтарэс. «Памiж дзвюма краiнамi склалася асаблiвая атмасфера, устанавiлiся дружалюбныя i асабiстыя кантакты на ўсiх узроўнях. Гэта садзейнiчае развiццю нашых адносiнаў. Мы не збiраемся супраць кагосьцi сябраваць. Мы гатовы, каб да нашых праектаў далучалiся, калi гэта магчыма, i iншыя», сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы. Пры гэтым цяперашнi свой вiзiт ён назваў рухам наперад у беларуска-азербайджанскiм узаемадзеяннi. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, за перыяд, што мiнуў з часу афiцыйнага вiзiту Iльхама Алiева ў Беларусь, бакi змаглi шмат што зрабiць. На агульную думку прэзiдэнтаў Беларусi i Азербайджана, цяперашняе ўзаемадзеянне дзвюх краiн вызначаецца вялiкай iнтэнсiўнасцю i рэзультатыўнасцю. Азербайджанскi лiдар падкрэслiў, што разлiчвае на развiццё плённых адносiнаў з Беларуссю па ўсiх напрамках. «Нашы краiны i эканомiкi дапаўняюць адна адну. Гэта сур’ёзная база для развiцця ўзаемадзеяння. Мы разлiчваем, што гэты вiзiт Прэзiдэнта Беларусi надасць iмпульс развiццю кантактаў у розных сферах», — адзначыў Iльхам Алiеў. Прэзiдэнты Беларусi i Азербайджана падпiсалi ў Баку па вынiках перагавораў Дагавор аб дружбе i супрацоўнiцтве. У дакуменце бакi пацвердзiлi намеры забяспечыць спрыяльныя ўмовы для развiцця ўзаемавыгаднага беларуска-азербайджанскага эканамiчнага супрацоўнiцтва i прыняць меры па ўдасканаленню механiзма эканамiчных i гандлёвых адносiнаў. Беларусь i Азербайджан гатовы на ўзаемнай аснове прадоўжыць работу па стварэнню спрыяльных эканамiчных, фiнансавых i прававых умоў для прадпрымальнiцкай дзейнасцi юрыдычных i фiзiчных асобаў дзвюх краiн. У дагаворы замацаваны намеры Беларусi i Азербайджана развiваць супрацоўнiцтва ў галiне транзiтных i транспартных камунiкацый, у сферы сувязi, развiваць кантакты ў рамках ААН i iншых мiжнародных арганiзацый, пашыраць узаемадзеянне памiж парламентамi дзвюх дзяржаў, дзяржаўнымi i грамадскiмi арганiзацыямi, органамi мясцовага кiравання i самакiравання. Бакi таксама пацвердзiлi намеры паслядоўна ажыццяўляць партнёрства ў галiне бяспекi на двухбаковай i шматбаковай аснове, актыўна садзейнiчаць умацаванню мiру. Адносiны Беларусi i Азербайджана пазбаўлены ўсякай нядобрасумленнай палiтыкi, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыi з прэзiдэнтам Iльхамам Алiевым па вынiках беларуска-азербайджанскiх перагавораў на вышэйшым узроўнi. «Мы перакананы, што калi будзем супрацоўнiчаць па нафце, газу, у сферы прамысловасцi, iншых галiнах — гэта не прывядзе да якога-небудзь палiтычнага нацiску, як гэта бывае ў супрацоўнiцтве з iншымi дзяржавамi», — падкрэслiў беларускi лiдар. Паводле яго слоў, «гэта дарагога каштуе». «У нас ёсць усё, каб рушыць наперад», — сказаў Прэзiдэнт. Беларусь гатова супрацоўнiчаць з Азербайджанам па ўсiх напрамках. «У нас няма закрытых тэм для ўзаемадзеяння», — заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы. «Азербайджан у асобе Беларусi знайшоў у цэнтры Еўропы добрую апору, надзейных сяброў. А мы — тут, у Закаўказзi», — адзначыў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў азербайджанскаму боку за цёплы прыём i гатоўнасць да ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва. Азербайджан прыняў палiтычнае рашэнне аб супрацоўнiцтве з Беларуссю ў галiне энергетыкi i ажыццяўленнi нафтагазавых аперацый, заявiў прэзiдэнт Азербайджана. «Цяпер уся справа за адпаведнымi структурамi, спецыялiстамi. Трэба палiчыць эканамiчныя даныя гэтых магчымых праектаў, iх камерцыйны бок, — сказаў Iльхам Алiеў. — У выпадку, калi гэта супрацоўнiцтва будзе эканамiчна ўзаемавыгадным, мы, безумоўна, пачнём у гэтым плане актыўную работу». Паводле слоў Iльхама Алiева, цяпер з Азербайджана на еўрапейскi i сусветны рынкi нафта транспартуецца па трох трубаправодах. «У перспектыве абмяркоўваецца пытанне транспарцiроўкi нафты па маршруце «Адэса-Броды» на Еўропу. Мы далi сваю палiтычную падтрымку гэтаму праекту. Цяпер абмяркоўваюцца пытаннi камерцыйнага характару», — дадаў прэзiдэнт Азербайджана. На думку беларускiх экспертаў, у выпадку нарошчвання Азербайджанам аб’ёмаў здабычы нафты гэты вiд вуглевадароднай сыравiны ў перспектыве мог бы пастаўляцца па трубаправодзе «Адэса-Броды» ў тым лiку i на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусi. Паводле слоў Аліева, тэмпы, якiя ўзялi Беларусь i Азербайджан у рэалiзацыi дамоўленасцей, — гiстарычныя. «Нi з адной iншай краiнай у нас такога хуткага выканання прынятых рашэнняў не назiралася. Гэта сведчыць аб сур’ёзнасцi нашага падыходу i вялiкай цiкавасцi да супрацоўнiцтва», — дадаў азербайджанскi лiдар. Беларускi лiдар лiчыць, што iстотныя тэмпы i дынамiка развiцця двухбаковых адносiнаў з Азербайджанам у многiм абумоўлены добрымi асабiстымi кантактамi на ўсiх узроўнях. «Нi адзiн азербайджанец у Беларусi не скажа, што яму дрэнна на сваёй другой радзiме. Аснова для нашага ўзаемадзеяння ва ўсiх сферах ёсць — гэта ўзаемаадносiны двух народаў, якiя дапоўнены добрымi адносiнамi на ўзроўнi прэзiдэнтаў i ўрадаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама дадаў, што беларускi бок «абсалютна камфортна адчувае сябе з прэзiдэнтам Азербайджана ў СНД, на мiжнародных канферэнцыях i перагаворах любога ўзроўню». «Мы проста сябры. У нас няма закрытых тэм для абмеркавання. Мы абсалютна давяраем адзiн аднаму», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Нацыянальныя банкi Беларусi i Азербайджана заключылi пагадненне аб супрацоўнiцтве. Дакумент быў падпiсаны ў Баку ў прысутнасцi кiраўнiкоў дзвюх дзяржаў Аляксандра Лукашэнкi i Iльхама Алiева. Таксама ў прысутнасцi прэзiдэнтаў былi заключаны мiжурадавыя i мiжведамасныя пагадненнi ў розных галiнах. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Баку правёў перагаворы з прэзiдэнтам Азербайджана Iльхамам Алiевым |
|