21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АЛЕКСIЙ ДРУГI АБВЕРГ ЧУТКI ПРА СВАЮ КЛIНIЧНУЮ СМЕРЦЬ

Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Алексiй Другi абверг паведамленнi некаторых СМI пра тое, што за мяжой ён перанёс клiнiчную смерць i яму была зроблена аперацыя па аортакаранарнаму шунцiраванню.

Алексiй Другi лiчыць, што аўтары чутак аб пагаршэннi стану яго здароўя мелi намер перашкодзiць маючаму адбыцца ўз’яднанню Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата i Рускай замежнай царквы, Акт аб уз’яднаннi якiх павiнен быць падпiсаны ў блiжэйшы час. Патрыярх падкрэслiў, што збiраецца правесцi ўсе богаслужэннi, загадзя запланаваныя на наступны месяц. «Я здаровы, я служу i я жывы», — сказаў Алексiй Другi.

РОДНЫЯ ЭСТОНСКIХ ДЭПУТАТАЎ ЭВАКУIРАВАНЫ З МАСКВЫ

Члены сем’яў эстонскiх дыпламатаў, якiя працуюць у Маскве, былi эвакуiраваны ў Талiн, паведамiў мiнiстр замежных спраў рэспублiкi Урмас Паэт.

Паводле заявы прэс-сакратара МЗС Эстонii, ведамства ўжо разглядае пытанне аб эвакуацыi самiх супрацоўнiкаў пасольства. Нагадаем, што работа эстонскага консульства ў Маскве была прыпынена 28 красавiка зыходзячы з меркаванняў бяспекi: побач з яго будынкам праходзяць мiтынгi маладзёжных рухаў супраць пераносу могiлак савецкiх воiнаў, якiя размешчаны на талiнскiм узгорку Тынiсмягi. Кiраўнiк эстонскага МЗС заявiў, што супрацоўнiкi дыпламатычнага прадстаўнiцтва падвяргаюцца псiхiчным i фiзiчным нападам. Пасольства, паводле яго слоў, знаходзiцца «ў асадзе, а грошы за гэта мiтынгуючыя атрымлiваюць з Крамля». Акцыi пратэсту набылi бестэрмiновы характар пасля таго, як у Талiне пачалiся раскопкi магiлы савецкiх салдат, а помнiк Воiну-вызвалiцелю быў перанесены на ваенныя могiлкi Сiселiна.

ЗВОЛЬНЕНЫЯ ЮШЧАНКАМ СУДДЗI ЗВЯРНУЛIСЯ Ў ПРАКУРАТУРУ

Былыя члены Канстытуцыйнага суда Украiны Валерый Пшанiчны i Сюзана Станiк, якiх прэзiдэнт Украiны звольнiў «за парушэнне прысягi», звярнулiся са скаргай у Генеральную пракуратуру краiны, паведамiла «Украинская правда».

Суддзi сцвярджаюць, што iх звольнiлi незаконна, i просяць абаранiць iх правы. Акрамя таго, група з 50 дэпутатаў украiнскага парламента звярнулася ў Канстытуцыйны суд з просьбай праверыць рашэнне прэзiдэнта аб звальненнi Валерыя Пшанiчнага на адпаведнасць Асноўнаму Закону краiны.

Нагадаем, што за апошнi месяц парламентарыi двойчы прасiлi КС праверыць на канстытуцыйнасць прэзiдэнцкiя ўказы аб роспуску Рады. Вiктар Юшчанка таксама звяртаўся ў гэту iнстанцыю аспрэчыць адмову ўрада фiнансаваць датэрмiновыя выбары. Нi па адным з гэтых запытаў КС пакуль не вынес заключэння.

БУШ НАКЛАЎ ВЕТА НА ЗАКОН АБ ВЫВАДЗЕ ВОЙСКАЎ З IРАКА

Прэзiдэнт ЗША наклаў вета на прыняты Кангрэсам законапраект, якi ўстанаўлiваў тэрмiны вываду амерыканскiх войскаў з Iрака.

Тлумачачы прычыны свайго рашэння ў тэлезвароце да народа, Буш заявiў, што «ўстанавiць крайнi тэрмiн для вываду войскаў — усё роўна, што вызначыць дату паражэння». У гэты час Белы дом пiкецiравалi прыхiльнiкi вяртання салдатаў з Iрака, якiя скандзiравалi: «Спынiць вайну неадкладна!» i «Колькiм яшчэ трэба загiнуць?» Члены Кангрэса ад Дэмакратычнай партыi заявiлi, што гэты прэзiдэнцкi крок не спынiць iх iмкненне завяршыць знаходжанне амерыканскага кантынгенту на Блiзкiм Усходзе.

Выступленне Буша адбылося роўна праз чатыры гады пасля таго, як ён ва ўрачыстай прамове на борце амерыканскага авiяносца USS Abraham Lincoln аб’явiў пра перамогу ў вайне i заканчэннi баявых дзеянняў у Iраку. З таго часу там загiнула больш за тры тысячы амерыканскiх салдат.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Алексiй Другi абверг паведамленнi некаторых СМI пра тое, што за мяжой ён перанёс клiнiчную смерць i яму была зроблена а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика