21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вызначаем характар па групе крывi

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

Хочаце—верце

Добра вядома, што перасадка органаў ад аднаго чалавека iншаму — аперацыя складаная i рызыкоўная. Тканкi часта не прыжываюцца, адрываюцца. Больш шанцаў атрымаць станоўчы эфект, калi донарамi становяцца блiжэйшыя сваякi — бацькi, дзецi, сёстры. Аднак i тут прыкладна ў 15 працэнтах выпадкаў арганiзм рэцыпiента не прызнае чужы орган за свой. Iншая справа — пералiванне крывi. Кроў не падпарадкоўваецца тканевым законам, хоць i з’яўляецца вадкай тканкай чалавека. Многiя яе якасцi не растлумачыла сучасная медыцына i сёння. Падрабязней пра таямнiцы крывi нам расказаў кандыдат медыцынскiх навук, iголкатэрапеўт Валерый МОЛАСТАЎ.

— Яшчэ лiтаральна сотню гадоў таму пералiванне крывi несла смяротную рызыку для таго, каму яго праводзiлi. Выжывалi тыя пацыенты, каму па шчаслiваму збегу акалiчнасцяў улiвалi аднагрупную кроў. Напрыканцы ХIХ стагоддзя пасля шматлiкiх няўдалых спроб было выказана меркаванне аб iснаваннi розных тыпаў крывi, якое пацвердзiлi Карл Ландштэйнер i Ян Янскi, якiя вынайшлi групы крывi. Сёння кроў амерыканскага iндзейца можна пералiць еўрапейцу — пры ўмове, што гэта будзе адна i тая ж група i рэзус. Кроў чарнаскурага афрыканца з берагоў Конга — пры той жа агаворцы — выратуе жаўтаскурага японца. Чужародная тканка, якой з’яўляецца кроў, абавязкова прыжывецца ў iншым арганiзме. Той факт, што кроў у межах сваёй групы ва ўсiх рас сумяшчальная, даказвае, што самы старажытны продак для еўрапейца, мангалоiда, амерыканскага iндзейца i афрыканца быў адзiн.

— Чаму ж усе астатнiя тканкi чалавека спецыфiчныя, а кроў не валодае такой абсалютнай iндывiдуальнасцю?

— У гэтым — яе вялiкая таямнiца. Усе расы i народнасцi падпарадкоўваюцца правiлу «чатырох груп крывi», аднак чаму чалавецтва мае iх менавiта 4, а не 3, цi сотню? Чаму кожны чалавек не валодае асабiстай групай крывi, калi яго ўнутраныя органы маюць абсалютна iндывiдуальны склад бялкоў? Чаму кровастваральныя органы (печань i косны мозг) за мiльёны гадоў эвалюцыi «навучылiся» сiнтэзаваць толькi 4 групы крывi? Адказаць на гэтыя пытаннi сучасная медыцына пакуль не ў стане.

— На ваш погляд, чатыры — гэта канчатковая лiчба, цi колькасць груп крывi з часам можа нейкiм чынам змянiцца?

— Высокае развiццё сучасных пасажырскiх транспартных сродкаў ужо сёння прыводзiць да татальнага змяшання рас, нацый i народнасцяў. Лагiчным будзе зрабiць выснову, што, скажам, праз тысячу гадоў, калi змешаныя шлюбы белай, жоўтай, чырвонай i чорнай рас будуць даваць патомства ў шостым цi дзесятым пакаленнi, узнiкне адзiная пятая група крывi.

Адзначу, што iснуе пэўная сувязь групы крывi, рэзус-фактара, формы твару, колеру валасоў i радужнай абалонкi вока. Японскiя спецыялiсты нават сцвярджаюць, што групы крывi ўплываюць i на характар чалавека.

— Цiкава, якiмi якасцямi валодаюць уладальнiкi, скажам, першай групы?

— Гэта заўсёды лiдары. Яны ўпэўненыя ў сабе, энергiчныя i напорыстыя, могуць аддаць усё дзеля дасягнення пастаўленай мэты. Яны моцныя, адважныя асобы з добра развiтой iнтуiцыяй i высокай матывацыяй, па жыццю аптымiсты. Такiя людзi заўсёды прагнуць улады, лiдарства — у сям’i, на працы. Аднак самалюбства i высакамернасць могуць у многiм перашкодзiць рэалiзацыi iх планаў. Людзi з другой групай крывi, наадварот, добра адчуваюць сябе ў падпарадкаваннi, галоўнае, каб побач былi аднадумцы. Яны любяць камфорт — душэўны i бытавы, пазбягаюць канфлiктаў, валодаюць добра развiтымi разумовымi здольнасцямi, схiльныя да супрацоўнiцтва i ўзаемапаразумення. У душы яны рамантыкi, але часам бываюць упартымi i раздражняльнымi. Для iх характэрны павышаная чуллiвасць, страснасць, зарыентаванасць на iнтарэсы калектыву. Такiя людзi цэняць у жыццi спакой i парадак. Асобы з трэцяй групай жывуць для сябе. Свабода i незалежнасць — вось iх крэда. Iм уласцiва гiбкасць мыслення i паводзiнаў, ураўнаважанасць, добра развiтыя творчыя здольнасцi, спакой i мiралюбнасць. Для чалавека з трэцяй групай крывi лёсавызначальная якасць — iндывiдуалiзм. З людзьмi, якiя маюць чацвёртую групу крывi, лёгка ўжыцца. Чацвёртая група аб’ядноўвае самых добразычлiвых, мяккiх i ўраўнаважаных. Такiя асобы ўмеюць пазабавiць акаляючых, вывесцi любога з цяжкага эмацыянальнага стану. Пры гэтым яны тактычныя i сумленныя. Iх слабасць — асабiстыя ўнутраныя канфлiкты. Менавiта з-за гэтай прычыны яны такiя нерашучыя, маюць вялiкiя цяжкасцi з выбарам i прыняццем рашэнняў, баяцца ўсяго новага. Такiя людзi схiльныя да загадкавасцi, мiстыкi, высокай духоўнасцi.

— Шчыра кажучы, гэта больш нагадвае гараскоп, чым медыцынскае апiсанне.

— Безумоўна, размова iдзе толькi пра агульныя характарыстыкi, аднак у iх ёсць доля iсцiны. Кожны можа «прымерыць» апiсаныя для яго групы ўласцiвасцi i самастойна зрабiць выснову аб правiльнасцi складзеных японцамi характарыстык.

— Сёння вялiкую папулярнасць атрымала дыета па групах крывi. Яе распрацоўшчыкi сцвярджаюць, што iх парады прыводзяць да натуральнага рэгулявання вагi цела i да замаруджвання працэсаў старэння. Наколькi гэта навукова?

— Рацыянальнае зерне тут ёсць. Тэорыя, якую яны сфармулявалi, тлумачыць узаемасувязь груп крывi i прадуктаў харчавання наступным чынам. На розных стадыях эвалюцыйнага развiцця чалавек змяняў свой лад жыцця, адпаведна, i рацыён. Кожная група крывi ўтрымлiвае iнфармацыю пра нашых продкаў: кiм яны былi, у якiх умовах жылi, якiмi былi iх паводзiны i харчаванне. Нас аддзяляюць ад iх дзесяткi тысяч гадоў, аднак нягледзячы на гэта, многiя iх асаблiвасцi праяўляюцца ў нас.

— Значыць, калi кардынальна змяняўся лад жыцця i меню, адпаведна змянялiся працэсы стрававання i абмен рэчываў?

— Не адразу, безумоўна. Але праз 20 тысяч гадоў — дакладна. На гэтым i грунтуюцца прапановы ў харчаваннi для кожнай групы крывi. Якой бы дзiўнай нi падавалася гэтая тэорыя на першы погляд, у Амерыцы i Еўропе яна знайшла даволi многа прыхiльнiкаў. Магчыма, i нам варта паспрабаваць знайсцi ў ёй рацыянальнае зерне.

— Прывядзiце, калi ласка, некаторыя рэкамендацыi рацыянальнага харчавання для асобных груп крывi.

— «0» (першая група) лiчыцца самай старажытнай. Першабытныя людзi елi мяса жывёл, якiх лавiлi на паляваннi, значна пазней iх нашчадкi змаглi разнастаiць свой рацыён прадуктамi, атрыманымi ў вынiку вядзення сельскагаспадарчай дзейнасцi, садавiнай i гароднiнай. Продкi людзей з першай групай крывi былi паляўнiчымi, ужывалi шмат мяса, таму iх нашчадкi сёння павiнны надаваць вялiкую ўвагу наяўнасцi ў сваiм рацыёне высокабялковай ежы i абавязкова займацца фiзiчнымi практыкаваннямi.

— А калi чалавек з першай групай крывi стаў вегетарыянцам?

— Яго энергетычны ўзровень непазбежна аслабее, бо арганiзм дрэнна пераносiць адсутнасць жывёльнага бялку. Каб добра сябе адчуваць, такiм людзям неабходна прытрымлiвацца дыеты, багатай на пратэiны жывёльнага паходжання, абмежаваць сябе ў малочных i мучных прадуктах, займацца спортам. Аўтары тэорыi прапануюць iм ужываць нятлустае мяса, рыбу, морапрадукты, фрукты i гароднiну, адмовiцца ад кавы, вяндлiны, каўбас, марынаваных прадуктаў.

— Што раiцца людзям з другой (А) групай крывi?

— Iх продкамi былi земляробы i фермеры. Гэты тып крывi, лiчаць распрацоўшчыкi тэорыi Пiтэр д’Адамо i Кэтрын Уiтнi, сфармiраваўся ў перыяд пераходу людзей ад качавога да аселага ладу жыцця, ад палявання да земляробства, што прывяло да змянення дыеты ў бок раслiннай ежы. Людзi з другой групай крывi лепш сябе адчуваюць, калi прытрымлiваюцца вегетарыянскай дыеты, бо яны атрымалi асаблiвасцi яе засваення ад сваiх продкаў. У адрозненне ад уладальнiкаў першай групы, для якiх жывёльныя бялкi — палiва, людзi з другой групай яшчэ ў маладосцi пачынаюць назапашваць iх у якасцi сваiх тлушчавых адкладанняў. Iх аптымальны рацыён — злакi, бабы, садавiна, агароднiна, сухафрукты, рыба ў невялiкай колькасцi. Варта пазбягаць ужываць каўбасы, вяндлiну, тлустую свiнiну, скарацiць спажыванне малака, малочнакiслых прадуктаў, сыроў.

— А якiмi павiнны быць фiзiчныя нагрузкi ў людзей з другой групай крывi?

— Не вельмi iнтэнсiўнымi. Падыдуць рыбалка, павольныя прагулкi. Увогуле, дыеты для людзей з першай i другой групамi крывi з’яўляюцца крайнасцямi. У адрозненне ад iх дыета для людзей з трэцяй (В) групай — добра збалансавана i ўключае шырокi спектр прадуктаў усiх тыпаў. Па вынiках некаторых даследаванняў, група крывi В з’явiлася каля 10 тысяч гадоў таму сярод прадстаўнiкоў мангалоiднай расы з Цэнтральнай Азii, якая з часам распаўсюдзiлася па Еўропе. Гэтыя людзi прасоўвалiся на Поўнач, насаджвалi культуру, зарыентаваную на прыручэнне жывёл i развiццё жывёлагадоўлi. Гэта адбiвалася на рацыёне харчавання, якi складаўся з мяса i малочных прадуктаў. Людзям з трэцяй групай крывi карысна спажываць малако i прадукты яго перапрацоўкi, нятлустае мяса, рыбу, морапрадукты, выдалiць з рацыёну каўбасы, вяндлiну, свiнiну, абмежаваць сябе ў мучных вырабах i кукурузе. Сёння прадстаўнiкi трэцяй групы крывi — адзiныя, хто могуць падтрымлiваць добрае здароўе i высокi жыццёвы тонус за кошт малочнай дыеты. Iм неабходна збалансаваць фiзiчныя i разумовыя нагрузкi.

— Чацвёртую групу (АВ) крывi сёння мае толькi каля 5 працэнтаў насельнiцтва Зямлi. Яна лiчыцца самай маладой. Якiя парады ў харчаваннi прапануюцца людзям з такой групай?

— Чацвёртая група крывi з’явiлася ўсяго каля 10 тысяч гадоў таму. Аўтары тэорыi лiчаць, што гэта адбылося ў вынiку асiмiляцыi ўсходнiх заваёўнiкаў з апошнiмi прадстаўнiкамi заваяванай Еўропы. Гэтым людзям прыпiсваюць унiкальныя здольнасцi прыстасавання, а iх арганiзму — стойкасць да розных хвароб. Паколькi чацвёртая група (АВ) спалучае ў сабе кампаненты другой (А) i трэцяй (В), дыета для АВ павiнна ўтрымлiваць прадукты, рэкамендаваныя абодвум азначаным групам. Людзям з чацвёртай групай варта абмежаваць спажыванне мяса (акрамя птушынага), выдалiць з рацыёну вяндлiну, мясныя кансервы, больш есцi рыбы i морапрадуктаў, садавiны, гароднiны (асаблiва памiдораў). Карыснымi будуць малочныя прадукты, алеi, чырвонае вiно, кава. У людзей з АВ групай крывi вельмi адчувальны страўнiкава-кiшачны тракт, толькi метадам спроб i памылак яны могуць вызначыць, якi вiд ежы iм больш падыходзiць.

Не выключана, што прыроджаныя асаблiвасцi i характар харчавання паўплывалi нават на ўстойлiвасць да асаблiва небяспечных iнфекцый. Лiчыцца, што людзi з першай групай крывi падвержаны чуме, але ўстойлiвыя да халеры. У многiм арганiзм чалавека яшчэ застаецца загадкай для навукоўцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добра вядома, што перасадка органаў ад аднаго чалавека iншаму — аперацыя складаная i рызыкоўная. Тканкi часта не прыжываюцца, адрываюцца. Больш шанцаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика