Ствараецца лячэбны «Сад водараў»
Спецыялiсты Цэнтральнага батанiчнага саду (ЦБС) Нацыянальнай акадэмii навук пачалi работу над стварэннем «Саду водараў», паведамiў карэспандэнту БЕЛТА вучоны сакратар установы Мiхаiл Матыль.
Паводле яго слоў, прагулкi па новаму саду будуць аказваць лячэбнае ўздзеянне на наведвальнiкаў. «Водары кветак расслабяць, а таксама акажуць агульнаўмацавальны эфект на арганiзм чалавека», — патлумачыў ён. Цяпер распрацоўваецца спiс лячэбных раслiн, якiя напоўняць новы сад. Плануецца, што ў яго будуць уключаны кветкi, якiя змогуць лячыць сардэчна-сасудзiстыя i лёгачныя захворваннi. Суразмоўца расказаў, што ў экспазiцыю «Саду водараў» увойдзе каля трох дзесяткаў вiдаў раслiн. У iх лiку ландыш, фiялка, лаванда. Усе кветкi будуць завезены да нас з-за мяжы. На сёння спецыялiсты ЦБС рыхтуюць пляцоўку для новага саду. Яе плошча складзе каля 200 кв. м. Каля 70 працэнтаў працы па падрыхтоўцы пляцоўкi ўжо выканана. Плануецца, што новы сад адчынiцца для масавых наведванняў налета.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялiсты Цэнтральнага батанiчнага саду (ЦБС) Нацыянальнай акадэмii навук пачалi работу над стварэннем «Саду водараў», паведамiў карэспандэнту БЕЛТА |
|