21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наша фiгура — у нашых руках

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З надыходам вясны, калi абуджаецца прырода i мы адчуваем эмацыянальны ўздым, хочацца хутчэй зняць з сябе цяжкае зiмовае адзенне. Але дастаўшы з шафы любiмую сукенку або касцюм, заўважаем, што яны сталi крыху цеснымi, i адчуваем сябе ў звыклай вопратцы нязручна. «Усё! З сённяшняга дня — канчаткова. Мiнус столькi кiлаграмаў да такога вось чысла...» — думаем мы, у чарговы раз з сумам гледзячы на ўласнае адлюстраванне.

I пачынаецца. Знясiльваем сябе фiзiчнымi практыкаваннямi. Галадаем, стараючыся не ўнюхвацца ў спакуслiвыя пахi, якiя даносяцца праз адкрытую фортку ад суседзяў. Нават бывае, што ўсе гэтыя пакуты ў рэшце рэшт прыводзяць да жаданай лiчбы на вагах. I вось тут... Можа, булачку з’есцi з радасцi?.. I ўсё панеслася ў зваротным накiрунку... У чым жа справа? У тым, што мы стамiлiся або нешта не так зразумелi? Або ў адсутнасцi сiлы волi? Або штосьцi не так з вагамi? Не. Уся справа — толькi ў нас.

Дыетолагi называюць падобныя выпадкi «з’явай адкату»: арганiзм чалавека адразу пасля перанесенага галадання або дыеты з усiх сiл iмкнецца вярнуць патрачаны тлушч. I даволi хутка (на працягу лiчаных тыдняў!) вага вяртаецца да папярэднiх паказчыкаў, а нярэдка нават i перавышае iх . Таму харчаванне павiнна быць рацыянальным, збалансаваным i рэгулярным заўсёды: на працягу дня, тыдня i — лепш за ўсё — на працягу ўсяго жыцця: нiякiх «памiранняў з голаду», нiякiх «ад’яданняў» пасля строгiх абмежаванняў. Дарэчы, згодна з рэкамендацыямi спецыялiстаў, у асобаў, якiя не знаходзяцца ва ўмовах клiнiкi, знiжэнне масы цела не павiнна перавышаць 3 кг у месяц. Вельмi хуткае змяншэнне вагi прыводзiць да шэрагу неспрыяльных зрухаў у арганiзме, у прыватнасцi, да апушчэння важных унутраных органаў, друзласцi мышачнага масiву i скурнага покрыва, пагаршэння абмену рэчываў.

I ўсё ж вы вырашылi як мага хутчэй пазбавiцца ад лiшняй вагi. Тады прымiце да ўвагi наступныя парады.

 Калi вы пакутуеце ад цукровага дыябету, сардэчна-сасудзiстых захворванняў або хвароб нырак i не перадумалi хутка пахудзець, вам неабходны кантроль урача.

 Не забывайцеся пра твар i шыю! Рэзкае змяншэнне падскурнага слою тлушчу прывядзе да таго, што скура на твары страцiць пругкасць, пастарэе. Гэтага не адбудзецца, калi своечасова паклапацiцца аб ёй — не забываць пра гiмнастыку для твару, масаж i фiзiяпрацэдуры.

 Проста пахудзець — недастаткова! Страцiць вагу — гэта адно, а захаваць акругласць i плаўнасць формаў, не стаць кашчавай i нязграбнай — зусiм iншае. Калi вы проста пахудзееце, то не станеце выглядаць маладзей. Зрокавымi аналiзатарамi ўзрост «вылiчваецца» па носа-губных складках, шчоках i падбародку. З часам мышцы скул атрафiруюцца, i гэта ўспрымаецца падсвядома як прамое ўказанне на ўзрост. Тое ж можна сказаць i пра фiгуру. Не ўсе сталыя хударлявыя жанчыны выглядаюць дзяўчатамi са спiны. Так выглядаюць тыя, чые мышцы натрэнiраваныя, пазваночнiк не дэфармаваны, постаць не сапсаваная. Гэтага можна дабiцца з дапамогай фiзiчных практыкаванняў. Пастарайцеся наведваць трэнажорную залу, а калi няма такой магчымасцi, хоць бы 3—4 разы на тыдзень бегайце трушком па 20—25 хвiлiн. Калi i гэта для вас складана, рабiце 3—4 прагулкi на тыдзень хуткiм крокам, таксама па 20—25 хвiлiн.

 Пахудзець пасля родаў хочуць многiя. Але ў перыяд кармлення нельга пазбаўляць дзiця груднога малака, небяспечна ўжываць прэпараты, састаў якiх незразумелы. Парада адна — займiцеся практыкаваннямi больш, чым дыетамi i таблеткамi.

 Многiя жанчыны i асаблiва маладзенькiя дзяўчаты злоўжываюць процiзачаткавымi таблеткамi. Дарагоўля такiх лекаў у нашай краiне, а таксама няграматныя парады больш «вопытных» сябровак вядуць да таго, што некаторыя з нас прымаюць сродкi, якiя не зусiм дакладна адпавядаюць нашаму гарманальнаму фону, скажаюць яго, што перш за ўсё праяўляецца ў залiшнiм тлушчаадкладаннi, павышэннi сальнасцi скуры, з’яўленнi вугроў i да т.п. Парада тут адназначная: пастарайцеся не выкарыстоўваць бескантрольна гарманальных сродкаў.

 Варта зазначыць: спадчынныя характарыстыкi таксама могуць аказацца вiнаватымi ў назапашваннi тлушчу, а яшчэ i вызначыць спецыфiку самога тлушчаадкладання. Iнакш кажучы, нашы продкi адказныя за тое, дзе мы будзем назапашваць гэты тлушч: раўнамерна па ўсiм целе або ж у спецыфiчных месцах, якiмi ў жанчын часцей за ўсё з’яўляюцца клубы, ягадзiцы, грудзi, талiя i спiна.

 Так званыя фармакалагiчныя «тлушчазнiшчальнiкi» сапраўды здольныя дапамагчы, але толькi пры ўмове стварэння стымулу для мабiлiзацыi i ўтылiзацыi тлушчу як крынiцы энергii, а гэта немагчыма без адпаведным чынам спланаванай i дакладна разлiчанай фiзiчнай нагрузкi. Таму самастойна нiводны «тлушчазнiшчальнiк» не дзейнiчае! I яшчэ. Рэкламныя трукi накшталт выкарыстання электрычных вiбрацыйных трэнажораў або масажораў таксама не павiнны вас спакушаць: масаж не «разрыхляе» i не «размякчае» тлушчавыя тканкi, як сцвярджае рэклама. Больш за тое, злоўжыванне масажорам прывядзе да друзласцi сухiх тканак цела (мышцаў), i ад гэтага ваш знешнi выгляд толькi пагоршыцца. Калi ж масаж робiцца ўручную, то ўжо будзьце ўпэўненыя, ад работы

Травяная гарбата для пахудзення:

пупышкi бярозы белай, кветкi рамонку аптэчнага, трава святаяннiку, сухацвет — роўнымi часткамi;

кветкi бузiны, суквецце рамонку, лiпавы цвет, плады фенхелю, лiсце мяты — роўнымi часткамi;

суквецце сухацвету, календулы, рамонку, крываўнiку, трава святаяннiку, мята перцавая, кукурузныя рыльцы, насенне лёну, плады шыпшыны — роўнымi часткамi;

кара крушыны, корань дзьмухаўцу, плады пятрушкi, плады кропу, лiсце мяты — роўнымi часткамi.

Раслiны, папярэдне здробненыя, змяшаць. 2 ст. лыжкi збору залiць 1 л гатаванай вады, давесцi да кiпення i пакiнуць на маленькiм агнi на 10 хвiлiн у закрытай пасудзiне, злiць разам з травой у тэрмас, настойваць ноч. Прымаць на працягу дня па 100—150 мл за 30 хвiлiн да яды. Курс лячэння — 3—4 месяцы, пасля чаго робяць перапынак на 10—14 дзён, мяняюць састаў збору i працягваюць лячэнне. Стойкi эфект можа быць дасягнуты толькi ў выпадку працяглага i рэгулярнага прыёму траў. Перад тым, як прымаць той цi iншы збор, пажадана азнаёмiцца з процiпаказаннямi да траў, што ўваходзяць у збор.

 Звярнiце ўвагу на асаблiвасцi вашай фiгуры. Некаторым жанчынам нязначная паўната да твару.

над вашым целам пахудзее толькi масажыст!

 Фiтатэрапiя таксама можа быць эфектыўнай у барацьбе з лiшняй вагой.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З надыходам вясны, калi абуджаецца прырода i мы адчуваем эмацыянальны ўздым, хочацца хутчэй зняць з сябе цяжкае зiмовае адзенне. Але дастаўшы з шафы л
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика