Па грошы. На... прыроду
Сяргей ГРЫБ
Рашэннем праўлення Белкаапсаюза зацверджаны новыя мiнiмальныя закупачныя цэны на лекавую сыравiну. У прыватнасцi, як паведамiла карэспандэнту «Звязды» намеснiк начальнiка ўпраўлення нарыхтовак Аксана Скiндэр, у параўнаннi з мiнулым годам iх павелiчэнне будзе вагацца ад 10 да 66 працэнтаў.
Такiм чынам, новая закупачная цана кораня аеру складзе 1800, пабегаў багуну — 800, кветак сухацвету — 3000, пладоў глогу — 1900, лiсця бруснiчнiку — 3500, лiсця бярозы, кары дуба i кары крушыны — 1000, лiсця крапiвы, травы мацярдушкi i святаяннiку — 1500, кораня валяр’яну — 3000, кветак лiпы — 4000, лiсця падбелу — 2000, пладоў ядлоўцу i кораня дзьмухаўцу — 2500, травы стрэлак — 1100, кветак пiжмы — 1000, лiсця трыпутнiку — 1700, травы палыну — 400, травы сардэчнiку — 1200, пладоў рабiны — 1500, альховай шышкi — 1000, почак сасны — 3500, травы сушанiцы — 2200, лiсця талакнянкi — 2700, травы крываўнiку — 850, травы фiялкi — 1200, травы палявога хвашчу — 1000, травы чабару — 2000, травы ваўчкоў, чыстацелу, а таксама грыба чагi — 1500, пладоў шыпшыны — 2500 i, нарэшце, iльнасемя — 450 рублёў за кiлаграм. Пры гэтым варта заўважыць, што новыя мiнiмальныя закупачныя цэны пачынаюць дзейнiчаць з 1 мая. Дарэчы, паводле слоў Аксаны Скiндэр, здаць лекавую сыравiну можна як асобным нарыхтоўшчыкам, так i ў прыёманарыхтоўчыя пункты або ў крамы Белкаапсаюза.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэннем праўлення Белкаапсаюза зацверджаны новыя мiнiмальныя закупачныя цэны на лекавую сыравiну |
|