Мая другая сям’я
Святлана БАРЫСЕНКА
Свае чужыя дзецi Айчынных усынавiцеляў не можа быць шмат, а замежнае ўсынаўленне наогул разглядаецца спецыялiстамi як рэдкасная альтэрнатыва.Зараз 87 шлюбных пар Беларусi маюць намер стаць усынавiцелямi. Будучыя бацькi «сваiх чужых» дзяцей знаходзяцца на розных стадыях наблiжэння сваёй мары — ад тэсцiравання да ўласна знаёмства з патэнцыяльнымi дочкамi i сынамi. Паводле слоў дырэктара Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Наталлi ПАСПЕЛАВАЙ, людзi, якiя выбiраюць сярод iншых варыянтаў прыёму дзiцяцi ў сям’ю ўсынаўленне, — гэта «цэльныя, самастойныя, з высокай грамадзянскай адказнасцю асобы». На думку Наталлi Станiславаўны, вырашэнне праблемы сацыяльнага сiроцтва павiнна насiць комплексны характар. Па-першае, неабходна ўмацоўваць сям’ю, стабiлiзаваць яе станоўчы вобраз, па-другое, стварыць такую нарматыўна-прававую базу, якая зможа палепшыць абароненасць дзяцей у грамадстве i, па-трэцяе, стварыць такiя ўмовы, пры якiх сiрата або дзiця, якое засталося без бацькоўскай апекi, як мага хутчэй знайшло iншую сям’ю. «Увесь гэты комплекс зараз актыўна ўкараняецца, што дае магчымасць пераадолець праблемы сацыяльнага сiроцтва», — заўважае Наталля Паспелава. Дарэчы, летась выяўлена амаль на 500 дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, менш. Пры гэтым амаль 70 працэнтаў былi перададзены на выхаванне ў сем’i. Каля 13 тысяч дзяцей зараз знаходзяцца на выхаваннi ў апякунскiх сем’ях, якiя ўзначальваюць, як правiла, сваякi, звыш 5 тысяч — у прыёмных. Ажыццяўляецца два пiлотныя праекты — у Барысаве i Жодзiне — па ўкараненню патранатных сем’яў (яшчэ адной формы платнага выхавання сiрот у сем’ях). Каля 6 тысяч дзяцей знаходзяцца ў сем’ях нацыянальных усынавiцеляў. Летась нашы грамадзяне ўсынавiлi 337 дзяцей, замежныя — 39 (з iх 36 усынавiлi грамадзяне Iталii, дваiх — сваякi са Швецыi i адзiн — сваякi з Расii). — Дакументы аб усынаўленнi ў нашай краiне могуць быць прынятыя да разгляду толькi ў тым выпадку, калi памiж Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i кампетэнтным органам, адказным за працэдуру мiжнароднага ўсынаўлення ў замежнай дзяржаве, падпiсаны пратакол аб супрацоўнiцтве, — тлумачыць Наталля Паспелава. — Такi дакумент наша краiна падпiсала напрыканцы 2005 года з Iталiяй — краiнай, куды пасля чарнобыльскай трагедыi актыўна выязджалi на аздараўленне беларускiя дзецi. Замежнае ўсынаўленне — гэта рэдкасная альтэрнатыва, якая дапускаецца ў тым выпадку, калi дзiця не мае магчымасцi быць уладкаваным у айчынную сям’ю... Характэрна, што ў апошнiя гады колькасць выпадкаў замежнага ўсынаўлення няўхiльна знiжаецца. Дастаткова сказаць, што з лiку 150 адпаведных спраў iтальянскiх грамадзян суд задаволiў толькi 36. Айчынныя спецыялiсты тлумачаць сiтуацыю ў тым лiку парадкам замежнага ўсынаўлення, якi забараняе перадаваць на такую працэдуру дзяцей, iнтэграваных у сям’ю на тэрыторыi сваёй дзяржавы. Акрамя таго, не адбылося замежнае ўсынаўленне дзяцей, у якiх удалося расшукаць сваяцкiя сувязi. Банка даных па грамадзянах Iталii, якiя хочуць усынавiць беларускiх дзяцей, не iснуе. Дзейнiчае дакладна ўстаноўленая працэдура звароту апошнiх у Нацыянальны цэнтр усынаўлення.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Айчынных усынавiцеляў не можа быць шмат, а замежнае ўсынаўленне наогул разглядаецца спецыялiстамi як рэдкасная альтэрнатыва |
|