Якое імя даць дзіцяці?
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
У Гомелi немаўлятам арганiзоўваюць свята «Імянарачэнне». Бацькам маленькiх гараджан урачыста ўручаюць пасведчаннi аб нараджэннi, напярэдаднi дапамагаючы выбраць iмя нованароджанаму.
У гарадскiм Доме грамадзянскiх абрадаў у цэнтры ўвагi аказалiся нованароджаныя 15 бацькоўскiх пар. Для iх работнiкi гарадскога Дома грамадзянскiх абрадаў арганiзавалi сваё традыцыйнае свята «Імянарачэнне». Падчас урачыстасцяў сямейныя пары атрымалi пасведчаннi аб нараджэннi малых, шматлiкiя падарункi ад спонсараў i хвiлiны добрага адпачынку. Для iх выступiлi лепшыя дзiцячыя калектывы горада. Як расказала загадчыца Дома грамадзянскiх абрадаў Лiдзiя Сайкова, падобная ўрачыстасць праводзiцца некалькi разоў у год. Такiм чынам арганiзатары iмкнуцца зрабiць адметным уваходжанне ў грамадства маленькiх грамадзян i тым самым прыцягнуць увагу грамадскасцi да тэмы дэмаграфii. Акрамя таго, гэтыя святы праходзяць з удзелам спецыялiстаў, якiя дапамагаюць маладым бацькам усвядомiць сваю новую ролю i дазваляюць iм разлiчваць на падтрымку прафесiяналаў у любым пытаннi. Лiдзiя Сайкова дадала, што напярэдаднi свята работнiкi Дома грамадзянскiх абрадаў дапамагаюць бацькам вызначыцца з iмем. Ва ўстанове маюцца сучасныя выданнi па выбару iменi. Акрамя таго, у Доме грамадзянскiх абрадаў рэгулярна абагульняюць iнфармацыю аб самых распаўсюджаных у Гомелi iмёнах. Паводле слоў загадчыцы, сярод дзявочых iмёнаў зараз модныя: Настасся, Кацярына, Сафiя i Карына, а сярод мужчынскiх лiдарства за Мiкiтамi, Данiламi, Ягорамi, Мацвеямi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелi немаўлятам арганiзоўваюць свята «Імянарачэнне». Бацькам маленькiх гараджан урачыста ўручаюць пасведчаннi аб нараджэннi, напярэдаднi дапамагаю |
|