Цэнтр для мiгрантаў,
а таксама iзалятар для нелегалаў адкрыты ўчора ў Брэсце. Будынак, у якiм змогуць знайсцi часовы прытулак мiгранты з розных краiн, узведзены на тэрыторыi Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранiчнай групы за сродкi Еўрапейскага саюза.
Дзяржкамiтэт пагранвойск Рэспублiкi Беларусь апошнiя гады плённа супрацоўнiчае з адпаведнай камiсiяй ААН па пытаннях барацьбы з трансгранiчнай арганiзаванай злачыннасцю, тэрарызмам, нелегальнай мiграцыяй, падробкай дакументаў, нелегальным перамяшчэннем радыеактыўных i ядзерных матэрыялаў. Адна з праграм у рамках гэтага супрацоўнiцтва атрымала назву «Арганiзацыя сiстэмы iмiграцыйнага кантролю на Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь». Па гэтай праграме i ўзведзены цэнтр часовага размяшчэння мiгрантаў у Брэсце. Кошт праекта склаў 4,7 мiльёна еўра. 4,5 мiльёна выдзелiў Еўрасаюз. Такiя ўстановы ёсць практычна ва ўсiх краiнах Еўропы. Цяпер цэнтр з’явiўся i ў нас. Двухпавярховы будынак па вулiцы Герояў Абароны i знешне, i знутры нагадвае добрую гасцiнiцу. Разлiчаны ён на 12 чалавек. Тут змогуць знайсцi прытулак замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, а таксама члены iх сем’яў, якiя афiцыйна звярнулiся з просьбай аб наданнi iм статуса бежанцаў. Начальнiк аддзялення штаба Брэсцкай пагрангрупы падпалкоўнiк Станiслаў Баяджан расказаў, што цэнтр абсталяваны добрай мэбляй, наборам бытавых зручнасцяў, неабходных для часовага пражывання людзей. Ёсць асобны пакой для мацi з дзецьмi. Ёсць дзе памыць бялiзну i прыгатаваць ежу. Падчас афiцыйнага адкрыцця цэнтра пасол дэлегацыi Еўрапейскай Камiсii ва Украiне, Малдове i Беларусi Йен Боуг станоўча ацанiў з’яўленне ў Беларусi прытулку для бежанцаў, падкрэслiў, што гэты факт паслужыць на карысць нашага далейшага супрацоўнiцтва. Добрую ацэнку дала новаму цэнтру i прадстаўнiк ААН у Рэспублiцы Беларусь спадарыня Султаноглу. А да сцяны новай установы была прымацавана таблiчка, на якой пазначана, што цэнтр ўзведзены з фiнансавым удзелам Еўрасаюза. Пасля адкрыцця часовага прытулку госцi, сярод якiх былi таксама прадстаўнiкi дыпламатычных мiсiй Францыi i Англii ў нашай краiне, пажадалi азнаёмiцца з iзалятарам для парушальнiкаў мяжы, якi пабудаваны адначасова з цэнтрам на сродкi беларускага бюджэту. I гэта ўстанова ўзведзена ў адпаведнасцi з усiмi еўрапейскiмi стандартамi. Камеры разлiчаны на тры чалавекi. Ёсць санпрапускнiкi i бытавыя памяшканнi. Iзалятар на мяжы — памяшканне запатрабаванае. Так, летась на ўчастку Брэсцкай пагрангрупы было затрымана 178 парушальнiкаў мяжы, а сёлета з пачатку года ўжо 55. Незаконных мiгрантаў з краiн Азii i Афрыкi было летась 27, з пачатку гэтага года такiх няпрошаных гасцей затрымана сямёра. I, вядома, да высвятлення iх асобы i прыняцця рашэння людзей трэба размясцiць. Ранейшы часовы iзалятар, абсталяваны ў савецкiя часы, не быў прадугледжаны для такога патоку нелегалаў. Пасля цырымонii адкрыцця цэнтра адбылася нарада гасцей са старшынёй Дзяржкамiтэта пагранвойскаў краiны Iгарам Рачкоўскiм i кiраўнiцтвам Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранiчнай групы iмя Ф. Дзяржынскага. Святлана ЯСКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
а таксама iзалятар для нелегалаў адкрыты ўчора ў Брэсце |
|