Першынец — у 25
У Мiнску сярэднi ўзрост мацi пры нараджэннi першага дзiцяцi складае 25 гадоў, пры нараджэннi наступных дзяцей — 30 гадоў. Аб гэтым паведамiлi ў камiтэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама.
На працягу апошнiх гадоў у сталiцы склаўся i замацаваўся iдэал аднадзетнай сям’i. «Змяненне поглядаў моладзi на шлюб i сям’ю, высокая эканамiчная актыўнасць жанчын паўплывалi на знiжэнне нараджальнасцi», — канстатавалi ў камiтэце. Так, колькасць нараджэнняў на 1 тыс. жанчын ва ўзросце 20—24 гадоў за перыяд 1990—2005 гадоў скарацiлася з 132 нованароджаных да 58, у жанчын 25—29 гадоў — з 95 да 75 адпаведна. Цяпер складваецца спрыяльная сiтуацыя для павышэння нараджальнасцi, адзначылi ў камiтэце. Колькасць жанчын найбольш актыўнага дзетароднага ўзросту (20—29 гадоў) у агульнай колькасцi жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту (15—49 гадоў) павялiчылася з 30 працэнтаў у 1990 годзе да 32,4 працэнта ў 2005-м. Аб станоўчых змяненнях сведчыць рост нараджэнняў у апошнiя некалькi гадоў, расказалi спецыялiсты. Калi ў 2000 годзе ў Мiнску нарадзiлася 15,3 тыс. дзяцей, то ў 2005-м — 16,4 тыс., а ў 2006-м — ужо 17,8 тыс. У цэлым, характарызуючы дэмаграфiчную сiтуацыю ў сталiцы, у камiтэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама сказалi, што колькасць насельнiцтва горада за мiнулы год павялiчылася на 16,8 тыс. чалавек i склала на пачатак гэтага года больш за 1,7 млн чалавек. Як i ў мiнулыя гады, назiраецца перавышэнне колькасцi жанчын над мужчынамi. У мiнулым годзе ўдзельная вага прадстаўнiц слабага полу склала 53,7 працэнта, моцнага — 46,3 працэнта. Ва ўзроставай структуры ўдзельная вага дзяцей складае 13,3 працэнта, падлеткаў — 4,5 працэнта, насельнiцтва працаздольнага узросту — 67,9 працэнта, старэйшага за працаздольны ўзрост — 17,6 працэнта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску сярэднi ўзрост мацi пры нараджэннi першага дзiцяцi складае 25 гадоў, пры нараджэннi наступных дзяцей — 30 гадоў. Аб гэтым паведамiлi ў камiтэ |
|