«Такога даўно не было», —
Сымон СВIСТУНОВIЧ
сказаў знаёмы ветэран вайны В. Жукаў, кiўнуўшы на першамайскую калону. Напэўна, на дэманстрацыю ў Баранавiчах выйшлi ўсе прадпрыемствы i ўстановы горада, бо не толькi цэнтральную вулiцу Ленiна запоўнiлi калоны, але i прылеглыя да яе.
А вось надвор’е ўнесла свае карэктывы, i людзям давялося цёпла апранацца i ад гэтага калоны набылi крыху аднастайны колер. Праўда, сцягi, каляровыя шарыкi ды зялёныя галiнкi сведчылi, што гэта свята вясны, працы i спакою. Толькi вялiкай колькасцi лозунгаў не было вiдаць. Самы папулярны — «Мой горад — мая любоў». Вядома, паўтарыць колiшнiя святкаваннi Першамая немагчыма ды i не трэба. Галоўнае — што людзi разам, яны могуць адпачыць, паспаборнiчаць, даць радасць дзецям. Сярод усiх удзельнiкаў шэсця вылучалася прадпрыемства «Атлант», калона працоўных якога была самай вялiкай i квяцiстай. I гэта зразумела, «Атлант» працуе стабiльна, тут адзiн з самых высокiх заробкаў у горадзе. А пры добрай зарплаце можна павесялiцца i парадавацца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
сказаў знаёмы ветэран вайны В. Жукаў, кiўнуўшы на першамайскую калону. Напэўна, на дэманстрацыю ў Баранавiчах выйшлi ўсе прадпрыемствы i ўстановы гора
|
|