Прынцып люстэрка
Валянцiна ДОЎНАР
Валянцінкай ...У тую ўстанову, на чацвёрты паверх, падымалася ў лiфце — новым, прыгожым, можна сказаць, персанальным (бо адна). Цi не зусiм?.. Калi на ўсю сцяну там — блiскучае, вялiкае люстэрка?..Што добра, вiдаць? Па-першае, нiколi не лiшне паглядзець на сябе i нешта паправiць (цi пераканацца, што ўсё нармалёва). Па-другое — не так страшна, калi раптам «завiснеш», па-трэцяе... Падумала неяк: што б было, каб люстэркi ўзялi i... знiклi, а потым, ну, гадоў праз дзесяць, з’явiлiся? Гэта ж колькi б жанчын, зiрнуўшы ў iх, Богу душу аддалi — ад разрыву сэрца?!. А так — бачыш сябе кожны дзень i нават падабаешся. Хоць гэта ўжо — не заўсёды. Мяне, напрыклад, пастрыглi няўдала. Справа так была: майстар на работу спазняўся — паехаў на таксi. Па дарозе некаму званiў... Карацей, на працу прыйшоў, а мабiльнiк — у машыне застаўся. Галоўнае — новы. Ды, вiдаць, дарагi... На пошукi б кiнуцца, а тут — я. Уяўляеце, у якiм стане ён мяне стрыгчы ўзяўся? Накiдку на шыi, як пятлю, зацягнуў, — пайшоў пазванiць, потым вярнуўся, над вухам нажнiцы занёс, патрымаў з добрую хвiлiну (думаў пра нешта), пайшоў пазванiць. Вярнуўся, некалькi пасмаў састрыг, зноў адлучыўся — пайшоў пазванiць. (Тэлефон яго азываўся... Доўгiмi гудкамi. Што ўсяляла надзеi). Так i снаваў. Ён... Хваляваўся. Я — што рабiць — супакойвала i як толькi магла: успамiнала спаконвечнае «не плач, згубiўшы, не радуйся, знайшоўшы», казала, што мабiльнiк — не галава, не рука i нават не праца — грошай заробiць i купiць новы. Да таго ж (абнадзейвала) не ўсё страчана i з гэтым, так бы мовiць, старым: мо, спрацуе вось зараз «прынцып люстэрка». Гэта значыць... — Ну, калi б нехта ў вас, вось тут мабiльнiк згубіў, вы ж бы аддалi?! Зна... Перабiў мяне майстар. Сказаў: — С чего бы это? Я что — идиот?.. Потым, праўда, паправiўся. Дадаў, што калi б мабiльнiк згубіла я цi нехта з iншых «приметных (?) или постоянных клиентов, то он, может быть, за соответствующее вознаграждение»... Зрэшты, далей — можна было i не слухаць: яно ж i так зразумела: час «идиотов» прайшоў. А шкада... Бо вельмi хочацца, каб людзi вакол былi добрыя — сумленна працавалi (дзе каму прывялося), сумленна гандлявалi, вучылi, лячылi... Сумленна жылi — у адносiнах да блiзкiх. I зусiм чужых... Калi тыя трапяць у бяду. Альбо возьмуць, ды нешта згубяць... Хочацца ж, каб аддалi? Iншыя. Нам. Але тут, перафразуючы былога прэзiдэнта ЗША, можна сказаць: не пытайся, што людзi зрабiлi для цябе. Спытай, што ты зрабiў для людзей. Паглядзi ў люстэрка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...У тую ўстанову, на чацвёрты паверх, падымалася ў лiфце — новым, прыгожым, можна сказаць, персанальным (бо адна). Цi не зусiм?.. Калi на ўсю сцяну т |
|