21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Карцiнкi з выстаўкi, або Размiнка перад юбiлеем

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Першыя газеты выдавалiся яшчэ ў старажытным Рыме, пры Юлii Цэзары, распiсваючы дзеяннi сенату i народа. Пазней, у ХVI стагоддзi, з’явiлася i само слова «газета» — ад назвы дробнай манеткi, якую венецыянцы плацiлi за лiсток з навiнамi. Радыёперадачу ўпершыню прадэманстраваў Аляксандр Папоў у 1895 годзе. Тэлебачанне яшчэ маладзейшае — лiчыцца, што першая перадача адбылася ў 1911 годзе. На гэтым фоне Мiжнародная спецыялiзаваная выстава «СМI ў Беларусi», якая праходзiць у Мiнску гэтымi днямi ў 11-ы раз — зусiм «немаўля». I ўсяго ў другi раз у яе рамках адкрываецца сёлета Беларускi iнфармацыйны форум. З другога боку, выстаўка паспела ўжо стаць добрай традыцыяй, сустрэчай напярэдаднi прафесiйнага свята не толькi калег, але i сяброў — прадстаўнiкоў вядучых СМI, выдавецтваў, палiграфiчных прадпрыемстваў Беларусi i iншых дзяржаў.

З дывановай дарожкi

Як адзначыў на ўрачыстай цырымонii адкрыцця выставы мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Русакевiч, «выстава — свайго роду справаздача перад грамадствам аб нашых творчых поспехах i няўдачах».

Выстаўка «СМI ў Беларусi» дэманструе адкрытую палiтыку дзяржавы, заявiў на ўрачыстай цырымонii адкрыцця ХI Мiжнароднай спецыялiзаванай выстаўкi «СМI ў Беларусi» памочнiк Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — начальнiк галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Алег Праляскоўскi, якi зачытаў прывiтанне Прэзiдэнта Беларусi ўдзельнiкам выстаўкi i Другога Беларускага iнфармацыйнага форуму.

Сёлетняе мерапрыемства, дарэчы, вельмi маштабнае — на экспазiцыi, як паведамiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец, прадстаўлена каля 700 удзельнiкаў. Акрамя непасрэдна выстаўкі, у перыяд з 2 па 5 мая адбываецца II Беларускi iнфармацыйны форум, якi разглядае пытаннi сацыяльнай адказнасцi СМI — найбольш важныя i актуальныя ў дадзены час. Падчас работы экспазiцыi таксама будуць падведзены вынiкi Нацыянальнага конкурсу сярод друкаваных СМI «Залатая Лiцера» (урачыстая цырымонiя ўзнагароджання пройдзе напярэдаднi Дня друку ў трэцi раз у Палацы Рэспублiкi).

У праграме выстаўкі «СМI ў Беларусi» — прэзентацыя СМI (заўважым, сёлета асаблiва шырока прадстаўлены сродкi масавай iнфармацыi Маскоўскай вобласцi, а мiнiстр друку i iнфармацыi Маскоўскай вобласцi Сяргей Маiсееў з’яўляецца ганаровым госцем выставы), правядзенне тэматычных семiнараў, святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня друку i Дня працаўнiкоў радыё, тэлебачання i сувязi. У дзень адкрыцця выстаўкі адбылася прэзентацыя кнiгi «Гарады-пабрацiмы Мiншчыны i Падмаскоўя», створанай журналiстамi абедзвюх краiн па iнiцыятыве Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi i Мiнiстэрства друку i iнфармацыi ўраду Масквы.

Творчыя падарункi

Музыка, песнi, танцы, розыгрышы прызоў, трансляцыя лепшых выпускаў папулярных праграм, сустрэчы са знакамiтасцямi — усё гэта, у прынцыпе, традыцыйныя складовыя выставы. Для нашай рэдакцыi яна ўсё ж адметная — бо адбываецца напярэдаднi 90-гадовага юбiлею. Таму вельмi прыемна было бачыць «у гасцях» як на стэндзе, так i ля сцэны падчас прэзентацыi «Звязды» старых i новых знаёмых, якiя жадалi газеце шчасця, працвiтання ды вялiкiх тыражоў.

Мы, у сваю чаргу, падрыхтавалi сувенiры i падарункi чытачам, хто завiтаў у выставачны цэнтр. Напрыклад, творчую падтрымку «Звяздзе» ў каторы раз аказала маладая спявачка, пераможца тэлевiзiйнага конкурсу маладых выканаўцаў «Фэст», уладальнiца спецпрэмii iмя Ул. Мулявiна на «Славянскiм базары ў Вiцебску-2006» Марына Васiлеўская. Марына толькi нядаўна вярнулася з гастроляў па Гомельшчыне i яшчэ не паспела як след адпачыць, але, тым не менш, ад выступлення для добрых сяброў не адмовiлася. I «разагрэла» публiку як след: нягледзячы на халаднаватае, мякка кажучы, надвор’е, атмасфера на нашай прэзентацыi была самая цёплая i прыязная.

Гэтаксама не засталiся ў баку дзяўчаты з ансамбля эстраднага танца «Глорыя» пад кiраўнiцтвам Вольгi Гусiнец — i вальс, i жвавы танец у iхнiм выкананнi выклiкалi шчырыя апладысменты публiкi. Акрамя таго, дзяўчаты падтрымалi яшчэ адну госцю нашай прэзентацыi — юную, можна нават сказаць, узыходзячую зорачку Насцю Асмалоўскую, якая сёлета заваявала перамогу на конкурсе юных выканаўцаў «Маладзiчок-2007» у Маладзечне. Што асаблiва прыемна, спявала маленькая артыстка не толькi душэўна i хораша, але яшчэ i на чысцюткай беларускай мове — хто ведае, можа, другая Ксюша Сiтнiк расце?

...Выстава iдзе сваiм ходам — i будзе прыносiць новыя сюрпрызы. На стэндзе «Звязды» наведвальнiкаў штодня дзяжураць нашы карэспандэнты, якiя з задавальненнем правядуць экскурсiю па стэнду («Звязда» прадстаўлена ў лiчбах i выявах з першага па гэты год сваёй гiсторыi), пазнаёмяцца з чытачамi, выслухаюць вашы прапановы, адкажуць на пытаннi, i — абавязкова — пакiнуць нейкi сувенiр на памяць. Так што сустрэнемся — не на выставе, дык на старонках «Звязды»!

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя газеты выдавалiся яшчэ ў старажытным Рыме, пры Юлii Цэзары, распiсваючы дзеяннi сенату i народа. Пазней, у ХVI стагоддзi, з’явiлася i само слов
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика