Зажурыўся як мужчына — ёсць для радасцi «Мальвiна»...Конкурс прыпевак Каментарый да прыведзеных нiжэй прыпевак, на маю думку, залiшнi. Заўважу толькi, што ў Швецыi, якую называюць «краiнай перамогi сацыялiзму», у свабодным продажы няма нават пiва, утрыманне спiрту ў якiм больш за 3,5 працэнта. Алкагольныя напоi там можна купiць толькi ў спецыяльных дзяржаўных крамах, якiя не працуюць у выхадныя днi i па вечарах. Ды i колькасць самiх крам даволi абмежаваная. Прычым там няма таннага i няякаснага вiна. Уся выпiўка i цыгарэты каштуюць зусiм нятанна (дарэчы, курыць у памяшканнях, любых, забаронена). Як вынiк, колькасць ужывання алкаголю ў Швецыi параўнальна нiзкая. I гэта станоўча адбiваецца на ўсiм: i на эканомiцы, i на працягласцi жыцця, i на яго якасцi.А ў нас, ведаеце, часам знiмаюць з вытворчасцi па пэўнаму працэнту садова-ягадных, але тут жа з’яўляюцца новыя назвы таго ж самага. Каго падманваем? У якiя гульнi гуляем? Цi нам так на самiх сябе, прабачце, напляваць? Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. ПЛАДОВА-ВЫГАДНАЕ БАГАЦЦЕ Мiкола КАМАРОЎ, г. Мiнск: Танчым польку з падкiндэсам, Стаў партвейн далiкатэсам, Але ў нас хопiць пiцця На ўсе выпадкi жыцця. Ранiцаю пры сустрэчы Будзе «Вермут» тут дарэчы. Каму з ранiцы ўсё клiнам — Выбiваюць клiн «Бурштынам». Ёсць напой i для пачыну, Што пад назвай «Васiлiна». На душы каму хрэнова — Дапаможа «Казанова». У каго ў жыццi не гладка — Можа выручыць «Загадка». У таго разгул на славу, Калi пiць толькi «Забаву». Зажурыўся як мужчына — Ёсць для радасцi «Мальвiна». А для тых, хто мыслiць здрава, Не пашкодзiць «Яраслава». З ранiцы хто не ва ўдары — Знойдзе выйсце ў «Цудным дары». У каго iпахандрыя — Да паслуг «Аляксандр i Я». Каму надта карцiць выпiць — Ёсць напой пад назвай «Прыпяць». Хто не ходзiць ў заасад, Ёсць таму «Вiшнёвы сад». З ранку выпiць хто гатоў — Тым — «На рубяжы вякоў». Ранiцой калi агонiя — У час вылечыць «Аронiя». Вiтамiнамi багаты Для ўцехi «Водар мяты», Для паэта цi празаiка Лепш «Клубнiчная мазаiка». Меламанам, як сiмфонiя, Ёсць напой такi — «Гармонiя». Дома пiць цi на ўзлессi — Ёсць «Вiкторыя», «Алеся». На прыродзе толькi дай Перш за ўсё «Зялёны гай». Хто бамжуе там цi тут — Для ўспамiну «Родны кут». Каб пазбегнуць таго тлену, Нацiскаюць на «Селену». Не апошняе з тых дзiў — Фiрменнае «Аквадзiў». Цяжка ўсё пералiчыць, Што сягоння маем пiць. Ёсць яшчэ ўнiверсалы Пiць, пад рукi што папала, З адной быццам усё бочкi... Завяршым без замарочкi. *** Хто прыпеўкi пець аматар — Запрашэнне ўсiм на баль. Вось каб толькi быў фундатар — Мiнскi ВГЗ «Крышталь». Нашто бабе агарод, Калi бабе столькi год? Абрабiць каб ёй зямельку — Дык за ўсё пастаў бутэльку. Тары-бары, растабары, Пункт прыёму шкляной тары, Ў чарзе твары з перакосам — Зранку млосненька п’янтосам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каментарый да прыведзеных нiжэй прыпевак, на маю думку, залiшнi. Заўважу толькi, што ў Швецыi, якую называюць «краiнай перамогi сацыялiзму», у свабодн |
|