21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спачувайце вачам — насiце акуляры

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На вашы пытаннi адказвала кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт кафедры афтальмалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Галiна СЯМАК.

Працяг. Пачатак у нумарах за 24, 25 і 26 красавіка)

— Добры дзень! Мiкалай Раманавiч, 70 гадоў. Званю з Маладзечна. Ёсць глаўкома i катаракта. Урачы кажуць, што катаракта яшчэ не выспела, а па прычыне глаўкомы рабiлi чатыры гады назад аперацыю. Праз год я перастаў бачыць на аперыраванае вока. А на другiм воку — высокi цiск, у Мiнску рабiлi лазарную аперацыю, пасля чаго праз два месяцы я ўвогуле аслеп. Зараз кажуць, што на тым воку, дзе глаўкома, трэба рабiць яшчэ адну аперацыю...

— Калi цiск унутры вока павышаецца — лiчбы блiжэй да 30—40 мм ртутнага слупка, то рабiць аперацыю трэба абавязкова. Таму што зрокавы нерв загiнуў — вока не бачыць, але з цягам часу яно яшчэ пачне балець, i тады давядзецца яго выдаляць. Зрок мы не вернем, але мы павiнны наладзiць нармальную сiстэму адтоку вадкасцi, якая ёсць унутры вока, каб пазбегнуць далейшых ускладненняў.

— Значыць, падчас чарговай аперацыi трэба зрабiць «дзiрачку», каб вадкасць мела магчымасць для адтоку?

— Правiльна.

— А калi зрабiць аперацыю на другiм воку — з катарактай, зрок палепшыцца цi не?

— Каб пераканацца, што такая аперацыя будзе эфектыўнай, неабходна паглядзець, як працуе зрокавы нерв. Калi астаткавы зрок ёсць, то рызыкнуць можна. Праўда, рызыкаваць будзе i ўрач, i вы. Гаворка iдзе пра паласную аперацыю. Падчас надрэзу цiск унутры вока ўпадзе, i гэты перапад можа справакаваць канчатковую гiбель зрокавага нерва. Паколькi вам не рэкамендуюць зараз аперыравацца, то, верагодна, рызыка несумяшчальная з тым вынiкам, якi можна атрымаць.

— А калi б я не рабiў лазарную аперацыю, можа зрок захаваўся б?

— Не, гэта абсалютна не звязана памiж сабой.

— Чаму ж трымаецца такi высокi цiск — 38 мм?

— Значыць, шлях адтоку, якi ўдалося зрабiць з дапамогай лазара, недастатковы. Класiчная аперацыя — радыкальны метад — дазваляе атрымаць больш эфектыўны вынiк.

— Вольга Рыгораўна, Калiнкавiчы. У 30-гадовага сына — амблiяпiя высокай ступенi левага вока, скрытая касавокасць. Ён пачаў гаварыць аб тым, што дрэнна бачыць, яшчэ ў трэцiм класе. Нас тады накiравалi ў Нароўлю, мы трэнiравалi вока, але нiчога не змянiлася, i пазней мы гэту справу ўпусцiлi...

— Вы сапраўды ўпусцiлi час. Амблiяпiя — гэта знiжэнне зроку без вiдавочных прычын, усе зрокавыя шляхi павiнны працаваць нармальна, але гэтага не адбываецца. Трэба было з 3 гадоў насiць акуляры, трэнiраваць вочы, рабiць так, каб абодва вокi неслi аднолькавую аптычную нагрузку, i толькi ў такiм выпадку можна было перамагчы гэты стан. Сёння вярнуць зрок абсалютна немагчыма, застаецца дабiвацца таго, каб ён хоць бы не падаў — насiць акуляры, падбiраць лiнзы з дапамогай спецыялiстаў. Насiць тыя ж лiнзы давядзецца з паўгода, толькi каб прывыкнуць да iх. Неабходна iмкнуцца разглядаць прадметы ўдалечынi, лiчыць iх.

— Уладзiмiр Уладзiмiравiч, Дзятлаўскi раён. Дыстрафiя сятчаткi правага вока. Мне праводзiлi лячэнне, але я не адчуў нiякага паляпшэння. Цi магчыма паправiць мой зрок i, калi так, то дзе?

— Дыстрафiя сятчаткi азначае, што нервовыя клеткi, якiя ўспрымаюць святло i прадметы, загiнулi. Аднавiць iх немагчыма. Лячэнне ж было скiравана на яшчэ жывыя клеткi — узмацненне iх харчавання, паляпшэнне работы. Гаворка iдзе толькi аб тым, каб ваш зрок не стаў горшым. Iмкнiцеся захаваць тое, што ёсць. Успрымайце курсы, якiя вам праводзяць, з радасцю, але не чакайце цудаў.

— Званю з Магiлёва, завуць мяне Iрына Сямёнаўна, 45 гадоў. У мяне — дальназоркасць, нашу акуляры. Як падтрымаць зрок, каб той не пагаршаўся?

— Пасля 40 гадоў у вачах назiраюцца ўзроставыя змяненнi. У хрусталiку фармiруецца шчыльнае ядро, якое перашкаджае настройваецца на бачанне прадметаў, размешчаных на блiзкай адлегласцi. Таму няма iншага спосабу, як проста надзець акуляры для такой адлегласцi. А ўвогуле трэба мець на ўвазе, што чым больш актыўны, здаровы лад жыцця вядзе чалавек, тым пазней узнiкаюць падобныя парушэннi. Таму вiтаем умераныя прагулкi, фiзiчныя практыкаваннi, вялiкiя дозы вiтамiну С — умацоўваем арганiзм. Плюс станоўчыя эмоцыi.

— А што вы параiце 25-гадовай дачцэ з блiзарукасцю?

— Пры рознай ступенi блiзарукасцi ёсць розныя нюансы. Адзiнае, што можна сказаць, — ёй абавязкова трэба паглядзець вочнае дно з фундус-лiнзай. Калi дно вока добрае, то можна спакойна насiць акуляры для далечынi.

— Вiтамiны якiя-небудзь, з тымi ж чарнiцамi, могуць нам дапамагчы?

— Вiтамiны пiць можна i трэба, але не варта разглядаць iх як прэпарат для лячэння. Вiтамiны патрэбны чалавеку для падтрымання здароўя. Можна ўжываць любыя комплексы, але абавязкова iх чаргаваць.

— Iван Iванавiч, 70 гадоў, Кiраўскi раён. Блiзарукасць сярэдняй ступенi абодвух вачэй. Пачатковая катаракта абодвух вачэй. Бачу ламаную лiнiю, калi чытаю. Акуляры не нашу. Падлечваюся ў Бабруйскай бальнiцы. Але нядаўна сказалi, што яшчэ раз у бальнiцу возьмуць толькi ў экстранным выпадку... Што б вы мне параiлi?

— Сапраўды, цяпер у афтальмалагiчны стацыянар для кансерватыўнага лячэння не кладуць. Лiчыцца, што гэту дапамогу павiнны аказваць палiклiнiкi. Можаце прыязджаць на кансультацыю да нас, у 10-ю бальнiцу г. Мiнска, мы вам распiшам лячэнне. Калi не, то пад’язджайце ў Бабруйск, дзе таксама працуюць цудоўныя ўрачы.

— Яўгенiя Сямёнаўна, 62 гады. Мiнск. Не так даўно пачаўся сверб у вачах. Прызначылi кроплi, тройчы пракапала, але не дапамагло...

— Калi б сверб быў звязаны толькi з нейкiм мясцовым праяўленнем у вачах, то было б дастаткова i аднаразовага прыёму дэзiнфiцыруючых кропель. Калi ж ён захоўваецца, то, хутчэй за ўсё, ёсць нейкая агульная прычына — алергiзацыя, напрыклад. Таму трэба звярнуцца да алерголага, праверыць цукар у крывi, абследаваць страўнiкава-кiшачны тракт.

— Урачы падазраюць у мяне алергiю...

— А вы ведаеце, дарэчы, як яна лечыцца? Голад, холад i спакой.

— Голад у прамым сэнсе?

— Амаль што. Трэба пасядзець на малочнакiслай дыеце i вадзiцы з тыдзень. Рабiць ачышчальныя клiзмы.

— Нiна Антонаўна з Валожына. Перанесла аперацыю па прычыне адслаення сятчаткi. Сёлета ў гэтым аперыраваным воку з’явiўся не вельмi моцны, непастаянны боль, якi мяне непакоiць. Сятчатка прылягла, цiск у воку — 24. Але ж, напэўна, цiск можа i змяняцца? Раптам пачынаецца глаўкома?

— Можна наладзiць вымярэнне цiску днём i ўвечары на працягу 5—7 дзён... Каб вызначыць глаўкому, давядзецца правесцi папярэдняе дасканалае назiранне спачатку за цiскам, пасля некалькi разоў паглядзець поле зроку, i потым спецыялiсты цэнтра, дзе вы аперыравалiся, зробяць вам дадатковае абследаванне — гонiяскапiю, электратонаграфiю. Тады будзе нешта зразумела.

— З Нясвiжа званю, завуць мяне Алена Расцiславаўна. У 20-гадовай дачкi блiзарукасць — -5, -6 дыёптрый. Гэткая разнавокасць...

— Дакладней кажучы, анiзаметрапiчная мiяпiя, калi рознiца ў вачах — больш за 1 дыёптрыю.

— Нас непакоiць тое, што яна слаба бачыць...

— У акулярах яна бачыць добра?

— Ну так, але не здымае iх нават калi садзiцца есцi.

— Вастрыня зроку ацэньваецца па тым, што мы маем у акулярах. Калi ў акулярах мы назiраем карэкцыю, значыць, не ўсё так дрэнна. Трэба толькi абавязкова карыстацца iмi або лiнзамi. Акуляры для далечынi ў дадзеным выпадку павiнны быць 5—6 дыёптрый, а для блiзкай адлегласцi — каля 3 дыёптрый. Можна зрабiць i бiфакальныя акуляры, калi ўнiзе будзе -3, а ўверсе — -6.

— Дачцэ даводзiцца часам вытрымлiваць моцную фiзiчную нагрузку — падымаць цяжкае...

— Гэтага нельга рабiць нi ў якiм разе! У мiёпаў з 5—6 дыёптрыямi галава заўсёды павiнна быць у такiм становiшчы, як быццам яна трымае карону. Вашай дачцэ нельга нахiляцца нават тады, калi яна чысцiць зубы.

— Валянцiна Iванаўна, Навагрудскi раён. Дачцэ — 9 гадоў. Нядаўна зрок упаў да 0,8—0,9. Тры днi капалi антрапiн, 2 месяцы — трапiкамiд. Усё роўна зрок падае i цяпер ужо — 0,4—0,5. Як нам быць? Можа, пад’ехаць на кансультацыю ў Мiнск?

— Як толькi дзецi iдуць у школу, яны вымушаны вялiкую колькасць часу праводзiць за тым жа пiсьмовым сталом, калi вочы знаходзяцца на адлегласцi 30 сантыметраў ад тэксту. Такое бачанне прадметаў стымулюе прагрэсаванне блiзарукасцi. Яна так i называецца — школьная. Спрыяе развiццю блiзарукасцi i хуткi рост дзiцяцi. Тое, што вашай дачцэ праводзiлi атрапенiзацыю, гэта вельмi правiльна. З яе дапамогай вызначылi аптычную моц абодвух вачэй. Зараз трэба абавязкова праводзiць карэкцыю з дапамогай акуляраў. Магчыма, вашай дачцэ прызначаць акуляры +1, +2 дыёптрыi, i, магчыма, спатрэбiцца карэкцыя для далечынi. У цэлым абавязкова трэба сачыць за агульным станам здароўя. Дзiця павiнна быць здаровым псiхiчна i фiзiчна, займацца фiзкультурай i рэгулярна паказвацца афтальмолагу — кожныя тры месяцы.

— Нiна Iванаўна, 65 гадоў. Мiнскi раён. Месяцы два таму перад вачыма з’явiўся нейкi пыл — кружочкi, коскi... Акуляры нiколi не насiла. З месяц капаю эмаксiпiн. Пачала горш бачыць, але «пыл» нiкуды не знiк. Што рабiць?

— У 65 гадоў абавязкова трэба насiць акуляры для блiзкай адлегласцi. «Пыл», якi вы бачыце, можа быць справакаваны стомленасцю вачэй. Яны хутка стамляюцца з-за таго, што вы дрэнна бачыце, карцiнка прыходзiць недакладная, а галаўны мозг прымушае вочы перанапружвацца для атрымання найбольш дасканалай выявы. Адмаўленне ад акуляраў толькi правакуе развiццё ўзроставай дальназоркасцi. З другога боку, кружкi могуць сведчыць i аб тым, што не ўсё ў парадку з сасудамi. Калi артэрыяльны цiск высокi, то адбываецца кровазлiццё. На вачах гэта бачна ў першую чаргу. Таму тэрмiнова iдзiце да тэрапеўта i афтальмолага.

 — Мiкалай Мiкалаевiч з Карэлiцкага раёна. Хачу спытаць пра цешчу, якой 75 гадоў. У яе на адным воку — катаракта. Трэба рабiць аперацыю, але з-за высокага цiску яе адмаўляюцца рабiць...

— Калi ў чалавека высокi, не адрэгуляваны артэрыяльны цiск, то яго, безумоўна, аперыраваць непажадана з любой нагоды. Тым больш, калi гаворка iдзе пра аперацыю не па жыццёвых паказаннях. Таму спачатку рэкамендую вашай цешчы адкарэктаваць цiск, звярнуцца да тэрапеўта або кардыёлага, а потым рыхтавацца да аперацыi на воку.

— Скажыце яшчэ, калi ласка, а колькi гадзiн у дзень можна глядзець тэлевiзар?

— Устаноўлена, што экраны, якiя свецяцца — тэлевiзар, камп’ютар успрымаюцца вокам у 5 разоў цяжэй, чым тэкст на паперы. Выяўленне на экране складаецца з дробных часцiц, якiя мiльгаюць. Таму аптымальны тэрмiн прагляду — 2 гадзiны. Праз 4 у большасцi людзей узнiкае зрокавая стомленасць, праз 6 — практычна ў кожнага ўзнiкаюць праблемы.

 — Надзея, 59 гадоў. Барысаў. Пачатковая катаракта. Чытаю без акуляраў. Прызначалi закапваць таўфон, разведзены на вадзе мёд. Што рабiць, каб папярэдзiць катаракту?

— Разам з iншымi медыкаментознымi сродкамi можна выкарыстоўваць полiвiтамiнныя кроплi, квiнакс, мёд, таўфон, але ўсё гэта не вельмi эфектыўнае. У наш час найбольш дасканалы падыход — аператыўнае лячэнне. I абавязкова трэба сачыць за артэрыяльным цiскам.

 — Таццяна Фёдараўна, 49 гадоў. Клецкi раён. 20-гадоваму сыну шэсць гадоў таму паставiлi дыягназ — траўматычная катаракта. Якiмi могуць быць наступствы?

— Траўматычная катаракта — гэта катаракта, атрыманая ў вынiку траўмы. Значыць, мы можам чакаць нейкiх iншых ускладненняў, чым пры звычайным падобным захворваннi. Неабходна пракансультавацца ў добрых спецыялiстаў.

— Сама я апошнiм часам адчуваю ў вачах нейкi дыскамфорт, быццам бы дваенне. Што гэта можа быць?

— Гэта можа быць паталогiя, звязаная са змяненнямi ў хрусталiку — памутненне ў нейкай зоне, якое дае скажэнне. Або могуць быць праблемы ў сятчатцы. Да 50 гадоў, калi ёсць асаблiвасцi з артэрыяльным цiскам, можа ўзнiкаць спачатку ацёк у гэтай зоне, пасля — рубчык, якi таксама будзе даваць скажэнне. Вам неабходна наведаць афтальмолага, каб высветлiць прычыну дыскамфорту.

 — Сiгiзмунд Казiмiравiч, 85 гадоў. Мар’iна Горка. На левым воку — глаўкома, па прычыне якой перанёс аперацыю. Зараз i правае вока бачыць дрэнна. Прапiсвалi пiлакарпiн, аруцiмол. Што вы мне параiце?

— Далей назiрацца ў афтальмолага, мераць цiск унутры вока адзiн раз у 3 месяцы, праводзiць 2 разы ў год курсы дэдыстрафiчнага метабалiчнага лячэння ў палiклiнiцы.

 — Ангелiна Адамаўна, 70 гадоў. Столiнскi раён. Прааперыравалi па прычыне катаракты правага вока. У заключэннi сказана: артыфакiя правага вока. Што гэта такое?

— Гэта значыць, што вам замест хрусталiка ўстаноўлена штучная аптычная лiнза. Афакiя азначае адсутнасць хрусталiка.

 —Святлана, званю з Мiнска. Скажыце, калi ласка, а цi бывае блiзарукасць спадчыннай?

— Бывае. Але ў большай колькасцi выпадкаў яна набытая. Абсалютная большасць дзяцей нараджаецца дальназоркiмi, але хутка становяцца блiзарукiмi. Кажуць, што людзi, у якiх зрок — «адзiнка», лянiвыя, мала чытаюць. Сапраўды, мiяпiя развiваецца з-за таго, што чалавек пастаянна разглядвае прадметы на адлегласцi 30 см. Вока прыстасоўваецца да такога рэжыму працы. Вось таму 75 працэнтаў людзей у развiтых краiнах носяць акуляры. Наогул ёсць шмат важных нюансаў у справе развiцця блiзарукасцi. Бацькi павiнны ведаць, напрыклад, што нельга вешаць цацкi прама перад вачыма дзiцяцi, што трэба паказаць яго афтальмолагу значна раней, чым яно пойдзе ў школу. I наогул бацькi павiнны ўсвядомiць, што дзецям неабходна развiвацца не толькi разумова — з кнiжкамi ў руках, за камп’ютарамi, але i фiзiчна — часцей бываць на свежым паветры, плаваць, хадзiць на масаж i г.д.

— А цi праўду кажуць, што акуляры павiнны быць рознымi для работы на розных адлегласцях?

— Правiльна. Акуляры падбiраюцца пад канкрэтную адлегласць — для чытання, для нашэння на вулiцы. Аднак ёсць, напрыклад, мультыфакальныя, прагрэсiўныя акуляры, калi шкло складаецца са шматлiкiх лiнзачак — для паэтапнага наблiжэння.

— Цiкава, якiм чынам на вочы ўплывае павышаны радыяцыйны фон i ўльтрафiялет?

— Вока — сасудзiсты орган. Зараз жа ва ўсiм свеце назiраецца рост сасудзiстай паталогii. Малыя дозы радыяцыi, як вядома, разбураюць сценку сасудаў. А ўльтрафiялетавае выпраменьванне мае дачыненне да правакацыi ўзнiкнення катаракты.

— А яшчэ мяне цiкавiць, цi ёсць якiя-небудзь прыкметы наступлення глаўкомы? Цi можа мець дачыненне да вачэй пастаянны боль у зоне памiж бровамi?

— Прычын боляў памiж бровамi — шмат, але яны могуць мець дачыненне i да зрокавых хвароб. А глаўкома можа быць зусiм без усякiх сiмптомаў, таму мы яе так i апасаемся. Чалавек слепне, а яго нiчога не турбуе. Для своечасовага выяўлення глаўкомы трэба мераць унутрывочны цiск, асаблiва людзям ва ўзросце пасля 40 гадоў.

«Прамую лiнiю» правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вашы пытаннi адказвала кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт кафедры афтальмалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Галiна СЯМ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика