Сям’я, дзецi, дапамога
Перавышэнне паказчыкаў смяротнасцi над паказчыкамi нараджальнасцi стала рэалiяй амаль паўтара дзесятка гадоў назад. Таму выпраўленне дэмаграфiчнай сiтуацыi зараз — адна з галоўных праблем.
Такiм чынам, што можа даць кожнаму з нас новая праграма дэмаграфiчнай бяспекi, як прызначаюцца i выплачваюцца дапамогi па догляду дзяцей, а таксама дапамогi па цяжарнасцi i родах, хто i на якiх умовах можа атрымлiваць бясплатнае харчаванне на дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў, каму прызначаецца адрасная сацыяльная дапамога, якую падтрымку прапануюць сёння тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, iльготы i гарантыi сем’ям з дзецьмi, дапамога сем’ям у вырашэннi жыллёвых праблем, нарэшце, працаўладкаванне бацькоў — аб усiм гэтым i iншым мы прапануем вам пагутарыць падчас «прамой лiнii» з удзелам намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццянай Васiльеўнай ШЭМЕТАВЕЦ. Увага! Згодна з папярэдняй дамоўленасцю, наша «прамая лiнiя» пройдзе 17 мая з 12 да 13 гадзiн па тэлефонах (8-017) 292-38-21 i 292-38-92. Мiнскi нумар для папярэднiх пытанняў — 287-17-57.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перавышэнне паказчыкаў смяротнасцi над паказчыкамi нараджальнасцi стала рэалiяй амаль паўтара дзесятка гадоў назад. Таму выпраўленне дэмаграфiчнай сiт |
|