Музей Уладзiмiра Мулявiна
Вiталiй БАБIН
«Уладзiмiр Мулявiн увасабляе не толькi Беларусь i беларускi народ, ён увасабляе i Вялiкую дзяржаву, перад якой схiляецца ўвесь свет. Мулявiн сваiмi песнямi i талентам прымусiў размаўляць нас на беларускай мове...» Гэтыя словы Прэзiдэнта нашай краiны А. Лукашэнкi як нiякiя iншыя адлюстроўваюць шматграннасць асобы беларускага песняра.
Праграма, зацверджаная Прэзiдэнтам па ўвекавечанню памяцi Уладзiмiра Мулявiна, амаль поўнасцю рэалiзавана. Зараз ужо створаны фiльм, прысвечаны кампазiтару, названы бульвар у гонар Мулявiна. На доме, дзе жыў «пясняр», устаноўлена мемарыяльная дошка, адкрыты помнiк на могiлках... Але найбольш цiкавае — гэта музей iмя У.Г. Мулявiна, якi знаходзiцца ў Беларускай дзяржаўнай фiлармонii. Сам музей невялiкi, складаецца з трох пакойчыкаў. У першым, цэнтральным, знаходзiцца вялiкi тэлеэкран, дзе пракручваюцца вiдэаролiкi з выступленнямi «Песняроў», а таксама шыльдачка з кароткай гiсторыяй ансамбля. У другiм адноўлены працоўны кабiнет У. Мулявiна: пiянiна, партытуры нот, тэлевiзар, фотаздымкi розных гадоў, невялiкi пiсьмовы стол i шафа. У трэцiм можна ўбачыць канцэртнае адзенне «песняра», а таксама электрагiтару, на якой граў майстра. У музеi запланаваны мерапрыемствы з нагоды Сусветнага дня музеяў (18 мая), але загадчык С.А. Мулявiна-Пенкiна iх пакуль не агучвае. Музей адчынены кожны дзень, акрамя суботы i нядзелi, з 9.00 да 19.00. Каб наведаць музей, вам спатрэбiцца пасведчанне, якое будзе пацвярджаць вашу асобу. Прайсцi можна праз службовы ўваход Белдзяржфiлармонii, але будзе лепш, калi вы загадзя патэлефануеце па нумару 231-07-00 i дамовiцеся аб наведваннi. Уваход у музей бясплатны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Уладзiмiр Мулявiн увасабляе не толькi Беларусь i беларускi народ, ён увасабляе i Вялiкую дзяржаву, перад якой схiляецца ўвесь свет. Мулявiн сваiмi пе |
|