Падцяжкi, спаднiцы-цюльпаны i ... асiная талiя
Ала МАЧАЛАВА
зусiм не пашкодзяць вам у наступным сезоне! Менавiта гэта будзе актуальным i модным. Для адных мода — пiк памкненняў, а другiя кажуць, што яна патрэбна тым, у каго няма густу... Аднак нi тых, нi iншых яе вялiкасць не пакiдае раўнадушнымi.
Аб тым, што варта насiць у сезоне вясна-восень 2007—2008, — Эльвiра Жвiкава, вядучы дызайнер Беларускага цэнтра моды: — Мы ўступаем у эру мiнiмалiзму з уплывам мужчынскай моды на жаночую. Мiнiмалiзм у свой час быў актуальны ў канцы 90-х гадоў. Адразу хачу папярэдзiць i, няхай пакупнiкi не бядуюць, што будзе шмат шэрага, чорнага, дабавiцца марскi сiнi, нэвi. Аднак за скупасцю колеру будуць хавацца цудоўныя саставы: актуальныя ваўняныя тканiны з цудоўнымi глянцавымi паверхнямi, вяртаюцца махеры, зiмовыя фланелi. Цеплыня, мяккасць, утульнасць будуць прасочвацца не толькi ў матэрыялах, але i ў формах. Вельмi актуальнымi становяцца формы 60-х гадоў — такiя мяккiя, акруглыя, якiя ў свой час былi характэрны для Андрэ Курэжа i П’ера Кардэна, i ў той жа час дызайнеры натхняюцца творчасцю Крыстабаля Баленсiягi — цэльнакройныя рукавы i многае iншае. Да таго ж, з кожным сезонам будзе набiраць абароты сiлуэт «кокан». Вельмi перспектыўная тэма «oversize» — курткi i палiто выглядаюць так, нiбыта яны з большага пляча — запашныя, з мяккай лiнiяй пляча, з доўгiмi аб’ёмнымi рукавамi (уплыў 80-х). Аднак гэта толькi адзiн з настрояў — не ўсе палiто будуць вялiкiмi: верхняе адзенне, натхнёнае тэмай 60-х, па-ранейшаму захоўвае дакладна акрэсленыя рысы i будзе акуратным, кампактным. Наогул стыль вычышчаецца, адзенне становiцца, што называецца, мэтавым: у гэтым мы ходзiм на працу — гэта элегантнае адзенне, у тым — адпачываем. А лiтаральна некалькi сезонаў таму ўсё было перамешана — гэткi кiтчавы кактэйль, цыганшчына, з дабаўленнем разнастайных этнiчных матываў. Стане актуальным кантраст: спаднiцы ўкарочваюцца да «мiнi» — данiна 80-м, палiто падаўжаюцца — «максi». Калi спаднiцы падаўжаюцца (гэткi гранж-нуво), тады кароткiя курткi-бомперы. Папулярныя будуць спаднiцы-цюльпаны — данiна класiчнаму, элегантнаму жаночаму адзенню 50-х гадоў, з бакавымi кiшэнямi. Ногi мы закрываем шчыльнымi легiнсамi або калготкамi, каб падкрэслiць вузкую шчыкалатку, альтэрнатыва — высокiя боты на абцасах з выцягнутым авальным наском. Штаны таксама змяняюць сiлуэт: яны вяртаюцца на талiю i рэзка звужаюцца ўнiз, адна з актуальных даўжынь — 7/8, яна цудоўна глядзiцца з бацiльёнамi (дарэчы, пра абутак — нашы дызайнеры распрацавалi выдатныя мадэлi з лакавымi ўстаўкамi, разнастайнымi пакрыццямi, прымянiлi тэкстыль з уключэннем полiямiдных нiтак —хрусткiх, ломкiх, якiя фiксуюць форму — гэта сiнтэтыка новага пакалення з памяццю формы). Абавязковая ўмова — акцэнтаваць талiю, дапамогуць у гэтым шырокiя паясы. Увага да бёдраў прыцягваецца за кошт бакавых кiшэняў, складак ля талii. Неад’емным атрыбутам стануць падцяжкi — праяўленне ўплыву мужчынскай моды на жаночую. З аднаго боку, мы ўспамiнаем мiнiмалiзм 90-х i PRADA, яе калекцыi, з iншага боку, — уплыў мужчынскага касцюма на жаночы: жакецiкi такой яўнай сурдутнай, смокiнгавай формы, кароценькiя, шалевыя каўняры, звiсаючыя падцяжкi, адкрытыя белыя блузкi, рамантычнасць якiм нададуць валаны. Акрамя таго, да нас вяртаецца шматслойнасць, актуальная ў сярэдзiне 80-х гадоў, i з кожным годам гэтая тэндэнцыя будзе набiраць абароты. Традыцыя, раскоша i навацыя — вось аснова модных тэндэнцый наступнага сезона. Так што сачыце за моднымi тэндэнцыямi i выбiрайце тое, што вам пасуе!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
зусiм не пашкодзяць вам у наступным сезоне! Менавiта гэта будзе актуальным i модным. Для адных мода — пiк памкненняў, а другiя кажуць, што яна патрэбн |
|