21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Матацыклiсты — група рызыкi

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Слупок тэрмометра падымаецца ўсё вышэй, i сярод iншага транспарту зноў заўважаны матацыклы. Перыяд iх эксплуатацыi абмежаваны. Уласцiвыя позняй восенi, зiме i ранняй вясне нiзкiя тэмпературы, стан дарожнага пакрыцця не дазваляюць матацыклiстам ездзiць на працягу ўсяго каляндарнага года. Затое варта адносна цёпламу надвор’ю пастаяць некалькi дзён, i «жалезныя конi» з павецяў i гаражоў пачалi выязджаць на свет белы.

Сярод матацыклаў, што сустракаюцца на айчынных дарогах, ёсць сапраўды рэдкiя экзэмпляры. Iх звычайна набываюць заможныя людзi. Для iх матацыклы — сродкi не столькi перамяшчэння, колькi самавыяўлення. Але пераважаюць «Явы», «Iжы», «Усходы», «Дняпры» i г.д., якiм па пятнаццаць i больш гадоў. Многiя фiзiчна i маральна састарэлi, знаходзяцца ў такiм стане, што часта выходзяць са строю. Паколькi выпускi iх аналагаў даўно спынены, для лiквiдацыi няспраўнасцяў iдуць, як правiла, запчасткi, якiя былi ва ўжытку i якiм служыць таксама нядоўга. Калi не атрымлiваецца знайсцi дэталi, што адпавядаюць мадэлi матацыкла, у ход iдуць тыя, што больш-менш падыходзяць. Канструкцыя можа змянiцца настолькi, што атрымлiваецца гiбрыд: па знешняму выгляду не адразу скажаш, якой маркi матацыкл. Пра адпаведнасць патрабаванням тэхнiчных нарматыўных прававых актаў гаворка не iдзе, i прайсцi тэхагляд у яго няма нiякiх шанцаў.

Высветлiць, хто сапраўдны ўладальнiк матацыкла, таксама бывае няпроста. Па дакументах (калi яны ўвогуле ёсць) ён можа належаць аднаму чалавеку, а на справе — змянiць некалькi гаспадароў. Ездзiць на матацыклах, якiя не зарэгiстраваныя i не прайшлi тэхнiчны агляд, нельга. Але на iх ездзяць, i звычайна моладзь, якая не мае вадзiцельскiх правоў. Патрацiўшы сотню—другую ўмоўных адзiнак, яна атрымлiвае ўладу над двухколай крынiцай павышанай бяспекi.

Iмкненне маладых людзей да тэхнiкi можна было б вiтаць, аднак для многiх матацыклы таксама выступаюць не столькi ў якасцi сродку перамяшчэння, колькi даюць магчымасць прадэманстраваць сваю ўдаласць, вылучыцца сярод равеснiкаў, своеасаблiвым чынам заявiць аб сабе. Такiя грэбуюць шлемамi, сваiмi паводзiнамi абвастраюць становiшча на дарозе. Пры гэтым родныя, знаёмыя застаюцца абыякавымi да таго, што адбываецца. Адчуваючы сваю беспакаранасць, юныя гора-матацыклiсты паводзяць сябе, як iм хочацца. Напэўна, адзiнае, чаго яны баяцца, дык гэта сустрэць на сваiм шляху супрацоўнiкаў ДАI. Боязь апраўданая. Незарэгiстраваны матацыкл або якiм кiруе чалавек без правоў, дастаўляецца на штрафстаянку, а парушальнiк прыцягваецца да адказнасцi.

Не абмяжоўваючыся наглядам за рухам, супрацоўнiкi ДАI Гродзенскай вобласцi прымаюць прэвентыўныя меры iншага роду. На працягу амаль усяго мiнулага года матацыклы i ўсё, што з iмi звязана, былi ў полi зроку вартавых дарожнага правапарадку i ўчастковых iнспектараў мiлiцыi. Першыя меры былi распачаты яшчэ ў студзенi. У сельскай мясцовасцi шляхам падворнага абходу выяўлялiся безгаспадарныя, незарэгiстраваныя, вiдазмененыя транспартныя сродкi, якiя працяглы час не эксплуатавалiся i таму ператварылiся ў металалом. Вызначалiся iх уладальнiкi, якiя не маюць права кiравання, удакладнялiся звесткi пра наяўнасць гужавых павозак i прымалiся меры па iх абсталяванню святлоадбiвальнiкамi. Гаражныя масiвы i месцы адпачынку моладзi падвяргалiся мэтавым апрацоўкам. Спрасцiўся парадак выдачы матацыклiстам вадзiцельскiх пасведчанняў. Кожны ахвотнiк, якому споўнiлася 16 гадоў, атрымаў магчымасць здаць экстэрнам экзамены ў РЭП ДАI па месцы жыхарства на права кiравання транспартнымi сродкамi катэгорыi «А». У некалькiх раёнах вобласцi сярод матацыклiстаў праводзiлiся конкурсы вадзiцельскага майстэрства, пераможцы якiх таксама атрымалi адпаведныя пасведчаннi.

Мэтанакiраваная метадычная работа дала пэўны пазiтыўны вынiк. Колькасць здарэнняў, учыненых матацыклiстамi на Гродзеншчыне ў мiнулым годзе, скарацiлася на 20 працэнтаў. У два з паловай раза стала менш загiнулых у такiх ДТЗ людзей. Але не ўсё ўдалося прадухiлiць. З удзелам вадзiцеляў мотатранспарту адбылося 66 аварый — 7 працэнтаў ад агульнай колькасцi ўсiх зарэгiстраваных. З iх 13 учынена ў нецвярозым стане.

Праблема можа абвастрыцца зноў. Не чакаючы гэтага, Дзяржаўтаiнспекцыя Гродзеншчыны ў гэтым месяцы распачала новы комплекс прафiлактычных мерапрыемстваў. Зноў арганiзаваны падворныя абходы, прымаюцца меры па спiсанню ў ДАI транспарту, якi не iснуе, але зарэгiстраваны. На штрафныя стаянкi дастаўляюцца матацыклы, што эксплуатуюцца з парушэннем iснуючых правiлаў. Правяраецца наяўнасць у гужавых павозак святлоадбiвальнiкаў. У ахвотных зноў з’явiлася магчымасць здаць экзамены на атрыманне пасведчанняў матацыклiстаў, у тым лiку пры правядзеннi адпаведных конкурсаў.

Сяргей РУДНIК, начальнiк упраўлення ДАI УУС Гродзенскага аблвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слупок тэрмометра падымаецца ўсё вышэй, i сярод iншага транспарту зноў заўважаны матацыклы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика