Паважаныя суайчыннiкi!
Сардэчна вiншую вас з Днём Перамогi.
Даўно адгрымелi апошнiя залпы вайны, але ў памяцi народнай назаўжды застануцца гераiзм, мужнасць, адвага воiнаў i працаўнiкоў тылу, што адстаялi незалежнасць нашай Радзiмы. Для ўсiх пакаленняў гэты дзень з’яўляецца асаблiвым святам — у iм i радасць перамогi, i горыч страт. Мiльёны беларусаў засталiся на палях жорсткiх баёў за самае святое — свабоду сваёй Айчыны. Вогненныя гады ваеннага лiхалецця назаўжды ўпiсаны ў гераiчны летапiс нашай краiны. Як сiмвалы вечнай славы воiнам i партызанам узвышаюцца велiчныя помнiкi i абелiскi ва ўсiх кутках Беларусi. Толькi згуртаваны, моцны духам народ мог перамагчы ў самай жорсткай у гiсторыi чалавецтва вайне, вынесцi нягоды i цяжар пасляваеннай разрухi, падняць з руiн фабрыкi i заводы, гарады i вёскi. Дарагiя ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, ваш ратны i працоўны подзвiг даў нам магчымасць паўнацэнна жыць, працаваць i ўмацоўваць магутнасць дзяржавы. Нiзкi вам паклон, здароўя i даўгалецця! Быць нашчадкамi Вялiкай Перамогi не толькi высокi гонар, але i адказнасць за незалежнасць краiны, бязвоблачнае i светлае будучае нашчадкаў. Жадаю вам, дарагiя суайчыннiкi, мiру, шчасця, дабра i дабрабыту. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна вiншую вас з Днём Перамогi. Даўно адгрымелi апошнiя залпы вайны, але ў памяцi народнай назаўжды застануцца гераiзм, мужнасць, адвага воiнаў |
|