Ветэранам прысвячаецца
Iрына ПРЫМАК
У Дзень Перамогi а 11-й гадзiне ў сталiцы пачнецца ўрачыстае шэсце ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны з ускладаннем вянкоў да помнiка Перамогi. «Улiчваючы фiзiчны стан нашых ветэранаў, было прынята рашэнне ўсталяваць на Плошчы Перамогi 250 пасадачных месцаў,» — паведамiў начальнiк аддзела ўпраўлення iнфармацыi Мiнiстэрства абароны Беларусi Вячаслаў Раменчык. А 12-й гадзiне на Кастрычнiцкай плошчы Акадэмiчны ансамбль песнi i танца Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь прадставiць праграму «Песнi ваенных гадоў», а 22-й гадзiне ў Мiнску, крэпасцi-героi Брэста i iншых абласных цэнтрах адбудзецца святочны салют з 30 залпаў. 9 мая будуць ускладзены вянкi i гiрлянды да брацкiх магiл, месцаў пахавання воiнаў.
4 мая ў рэспублiканскiм клiнiчным шпiталi iнвалiдаў ВАВ iмя П.М. Машэрава выступiў Акадэмiчны ансамбль песнi i танца Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, на наступны дзень у музеi гiсторыi Узброеных Сiл адбылася ўрачыстая сустрэча з нагоды пяцiгадовага юбiлею з дня адкрыцця музея, а на «Лiнii Сталiна» — прыём ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. 6 мая на базе 120-й механiзаванай брыгады распачалася рэспублiканская ваенна-патрыятычная акцыя «Бессмяротны подзвiг савецкага народа i яго Узброеных Сiл у Перамозе над фашызмам». У той жа дзень на «Лiнii Сталiна» была праведзена рэканструкцыя баявых дзеянняў, прысвечаная Дню Перамогi. 7 мая ў Мiнску адбылося адкрыццё помнiка Георгiю Жукаву, а 7 мая ў Цэнтральным доме афiцэраў мiнiстр абароны рэспублiкi сустрэўся з Героямi Савецкага Саюза. У гарнiзонах, вайсковых часцях гэтымi днямi праводзяцца ўрокi мужнасцi i Днi адчыненых дзвярэй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзень Перамогi а 11-й гадзiне ў сталiцы пачнецца ўрачыстае шэсце ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны з ускладаннем вянкоў да помнiка Перамогi
|
|