Тыдзень цёплых дажджоў
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, з пачатку тыдня на тэрыторыю Беларусi пачало паступаць вiльготнае паветра з Атлантыкi.
Таму на працягу ўсяго тыдня чакаецца воблачнае надвор’е i амаль паўсюдна дажджы. Сёння ўдзень месцамi дажджы вельмi моцныя. Тэмпература паветры ўначы на працягу тыдня — 3—10 градусаў, удзень — 10—16. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, на выхадныя стане цяплей, i тэмпература паветра павысiцца да 12—19 градусаў, у Брэсцкай i Гомельскай абласцях — да 20—22. На Свята Перамогi сiноптыкi не выключаюць невялiкiя дажджы, тэмпература паветра ўдзень — 9—16 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, з пачатку тыдня на тэрыторыю Беларусi пачало пасту
|
|